https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра патаннеў больш чым на капейку, долар і расійскі рубель — падаражэлі


23 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, вырас — да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0119 рубля (0,49%) і склаў 2,4078 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0011 рубля (0,05%) да 2,0999 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0018 рубля (0,06%) і склаў 3,2150 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты паступова зніжаецца, нафта маркі Brent таргуецца каля 78,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,0036 рубля да 65,3101 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 23 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:23.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:328
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме