https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Еўра і расійскі рубель умацаваліся на першых таргах тыдня


27 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы расійскі рубель і еўра падаражэлі.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0107 рубля (0,45%) і склаў 2,3860 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) і склаў 2,0551 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0161 рубля (0,53%) і склаў 3,0488 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, які шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт бараля нафты Brent падняўся вышэй за адзнаку 75 долараў.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,3948 рубля і склаў 67,3963 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2018
 
Дата публикации:27.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:321
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме