https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Падазраваным па "справе БелТА" закрываюць выезд за мяжу


Аб гэтым паведаміла галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, якая наведала Следчы камітэт 27 жніўня, у дачыненні да яе вынесена пастанова аб часовым абмежаванні права на выезд з краіны.
Таксама Леўшына падпісала прад`яўленую ёй пастанову аб прызначэнні экспертызы камп`ютарнай тэхнікі, забранай у яе падчас ператрусу дома і ў офісе БелаПАН.

Абмежаванне на выезд прыменена і ў дачыненні да міжнароднага аглядальніка БелаПАН Таццяны Каравянковай. Аналагічнае рашэнне прынята ў дачыненні да карэспандэнта радыё "Нямецкая хваля" Паўлюка Быкоўскага, рэдактараў tut.by Галіны Уласік і Ганны Калтыгінай, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Галоўнаму рэдактару tut.by Марыне Золатавай, паводле яе слоў, у адрозненне ад калег, не абмяжоўвалі выезд за мяжу. Яна таксама, як і іншыя, падпісала прад`яўленую ёй пастанову аб экспертызе канфіскаванай тэхнікі. 

Рэдактару finance.tut.by Дзмітрыю Бобрыку ў мінулую пятніцу, 24 жніўня, быў зменены статус са сведкі на падазраванага. Сёння ён таксама атрымаў пастанову аб часовым абмежаванні права на выезд за мяжу.

Таццяна Каравянкова паведаміла, што падчас допыту ёй уручылі пастанову аб забароне на выезд за мяжу, а пасля вярнулі канфіскаваныя раней дыктафон і дзве прылады для чытання электронных кніг.

Нагадаем, раніцай 7 жніўня Следчы камітэт распаўсюдзіў інфармацыю аб тым, што "па матэрыялах праверкі, праведзенай супрацоўнікамі МУС, распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса (несанкцыянаваны доступ да камп`ютарнай інфармацыі, учынены з іншай асабістай зацікаўленасці, які меў вынікам прычыненне істотнай шкоды)".

Падставай да распачынання крымінальнай справы паслужыла "паведамленне рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "БелТА" аб збоях пры ажыццяўленні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія аказваліся названым прадпрыемствам аднаму з яго замоўцаў". Паводле паведамлення СК, падчас праверкі супрацоўнікамі МУС "выяўленыя шматлікія факты неправамернага доступу да камп`ютарнай інфармацыі, уласнікам якой з`яўляецца "БелТА".

"У выніку здзейсненага злачынства РУП "БелТА" нанесеная істотная шкода, якая выказалася ў неправамерным завалоданні і выкарыстанні абароненай ад старонняга доступу інфармацыі, а таксама падрыве дзелавой рэпутацыі прадпрыемства. Да гэтай супрацьпраўнай дзейнасці датычныя службовыя асобы выдавецкага дома "Беларуская навука", ЗАТ "БелаПАН", ТАА "ТутБай Медыя". Сёння паводле падазрэння ў здзяйсненні злачынства затрыманыя Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Таццяна Каравянкова", — паведаміла 7 жніўня прэс-служба СК.

У рэдакцыях незалежных СМІ і ў некаторых журналістаў і рэдактараў 7—9 жніўня прайшлі вобыскі. Былі таксама затрыманыя галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына, рэдактары ТАА "ТутБай Медыя" Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, уласны карэспандэнт "Нямецкай хвалі" Павел Быкоўскі, рэдактар інтэрнэт-сайта газеты "Белорусы и рынок" Аляксей Жукаў. Усе яны правялі некалькі сутак у ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна. Перад вызваленнем з іх узялі падпіску пра неразгалошванне.

Журналістаў і рэдакцыі падтрымалі Еўрасаюз, Савет Еўропы і ЗША.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2018
 
Дата публикации:27.08.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:309
 
Ключевые слова:
СМИ Следственный комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме