https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На біржавых таргах беларускі рубель аслаб да долара і еўра і ўмацаваўся да расійскага рубля


4 ліпеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель аслаб да долара і еўра і ўмацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0093 рубля (0,4%) і склаў 2,3235 рубля.

Курс долара вырас на 0,0048 рубля (0,24%) і склаў 1,9946 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0181 рубля (0,57%) і склаў 3,1524 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У панядзелак ф`ючарсы на паўночнаморскую сумесь Brent падняліся на 0,51% да 78,16 долара за бараль. Ф`ючарсныя кантракты на нафту WTI таргаваліся паблізу 74,65 долара за бараль, што на 0,69% вышэй за папярэдняе закрыццё.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 павысіўся на 0,0073 рубля і склаў 63,2267 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2018
 
Дата публикации:04.07.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:484
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме