https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будынак гасцініцы ў Кармянскім раёне прададзены за 1 базавую


Купля будынка гасцініцы ў Гомельскай вобласці абышлася пакупніку танней, чым кошт аплаты стандартнага гасцінічнага нумара за суткі.
Гэта насамрэч так. Камітэт «Гомельаблмаёмасць» 27 чэрвеня прадаў будынак гасцініцы ў Кармянскім раёне за адну базавую велічыню.

Будынак гасцініцы, які размешчаны ў аграгарадку Кароцькі, быў рэалізаваны адзінаму прэтэндэнту на куплю падчас чарговага аўкцыёну. Кошт продажу будынка агульнай плошчай больш за 300 квадратных метраў склаў усяго 25 рублёў 73 капейкі. Адзінае — трэба абавязкова выканаць умовы аўкцыёну. Для гэтага пакупнік павінен стварыць на аб`екце не менш двух працоўных месцаў і ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць на набытым будынку не менш за чатыры гады з моманту заключэння дагавора куплі-продажу. Гэта будзе зрабіць няцяжка. Нерухомасць новы ўладальнік плануе выкарыстоўваць па сваім прызначэнні.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 13 ліпеня 2018
 
Дата публикации:13.07.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Приватизация Гомельшчына Кароцькі Недвижимость
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме