Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0003 рубля (0%) і склаў 2,4140 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0075 рубля (0,38%) да 1,9668 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0004 рубля (0%) і склаў 3,4033 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту зніжаюцца — марка Brent таргуецца ў раёне адзнакі 66,8 долара за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 22,71 капейкі, склаўшы 57,7646 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 красавіка 2018
Мінск, 4 красавіка 2018