https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс трох асноўных валют вырас на таргах БВФБ


30 мая на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0053 рубля (0,23%) і склаў 2,3442 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0018 рубля (0,09%) да 2,0225 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0070 рубля (0,22%) і склаў 3,2331 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф`ючарсы на нафту Brent паступова растуць і знаходзяцца на ўзроўні 75,7 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панізіўся на 4,83 капейкі і склаў 62,5937 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 мая 2018
 
Дата публикации:30.05.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:425
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме