https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель рэзка патаннеў на таргах БВФБ


26 красавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, рэзка ўмацаваўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0008 рубля (0,03%) і склаў 2,4446 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0043 рубля (0,21%) і склаў 2,0075 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0443 рубля (1,37%) і склаў 3,2011 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана бараля нафты Brent знаходзіцца ў раёне 74 долараў, аднак расійская валюта не змагла выстаяць пад напорам глабальнага ўмацавання долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 85,33 капейкі, склаўшы 62,6027 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 26 красавіка 2018
 
Дата публикации:26.04.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:573
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме