https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель падаражэлі па выніках таргоў


30 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0059 рубля (0,24%) і склаў 2,4514 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0031 рубля (0,16%) і склаў 1,9839 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0044 рубля (0,12%) і склаў 3,5251 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Бягучыя каціроўкі нафты знаходзяцца паблізу адзнакі 69 долараў ЗША за бараль Brent.

Расійскі рубель не дэманстраваў значных змен на таргах у панядзелак. Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 0,06 капейкі, склаўшы 56,2914 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 студзеня 2018
 
Дата публикации:30.01.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:514
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме