https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Тэлефонныя ашуканцы запалохалі мінчанку ператрусам у кватэры і прымусілі «задэклараваць» зберажэнні


У Фрунзенскае РУУС сталіцы звярнулася жыхарка раёна, якая стала ахвярай махляроў. Дзяўчына перавяла аферыстам грошы, нібыта каб «задэклараваць» назапашванні і пазбегнуць іх канфіскацыі, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.
У мэсэнджэры дзяўчыне патэлефанаваў невядомы мужчына, які назваўся супрацоўнікам праваахоўных органаў. Ён паведаміў, што на імя мінчанкі аферысты адкрылі рахунак, на які пераводзілі грошы ашуканых грамадзян. Суразмоўца прыгразіў, што пацярпелая будзе прызнана памагатым зламыснікаў і ў яе кватэры правядуць ператрус, каб знайсці выкрадзенае.

Мінчанцы заявілі: каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, яна павінна «задэклараваць» наяўныя грошы, якія не маюць дакументальнага пацвярджэння іх атрымання, пасля чаго пакласці на пэўны рахунак. Заяўніца паверыла махлярам і перавяла на ўказаны рахунак Br1,6 тыс. Толькі пасля гэтага яна зразумела, што стала ахвярай падману. Распачата крымінальная справа.

Міліцыя нагадвае, што пры падобных званках неабходна неадкладна спыніць размову і паведаміць пра тое, што адбылося ў міліцыю.

Звязда, 6 лютага 2024
 
Дата публикации:06.02.2024
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
Криминал Мошенничество Фишинг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме