https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет па развіцці лічбавай эканомікі створаны ў Беларусі


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лютага 2018 года нумар 167, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Савет будзе каардынаваць дзейнасць па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы лічбавай трансфармацыі эканомікі і развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Асноўнымі задачамі савета з`яўляюцца вызначэнне мэт і задач лічбавай трансфармацыі нацыянальнай эканомікі; устанаўленне прыярытэтаў укаранення лічбавых тэхналогій для вытворчых галін, сфер гандлю і паслуг, сацыяльнай сферы з улікам апошніх дасягненняў у сферы ІКТ і развіцця глабальнай лічбавай прасторы; фарміраванне спрыяльнага прававога і рэгулятарнага асяроддзя для развіцця нацыянальнай лічбавай эканомікі.

Савет таксама будзе займацца стымуляваннем пераходу да перадавых лічбавых тэхналогій у розных сферах эканомікі і грамадскіх адносін, стварэннем і развіццём сучаснай лічбавай інфраструктуры і стварэннем лічбавых платформ рознага прызначэння, развіццём нацыянальнай індустрыі ІКТ.

Сярод задач таксама рэалізацыя інвестпраектаў і праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў галіне ІКТ і міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы лічбавай эканомікі.

Арганізацыйнае і інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці савета ажыццяўляецца Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.

Пастановай таксама зацверджаны склад савета. Яго старшыня - прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў, намеснік старшыні савета - першы намеснік прэм`ер-міністра Васіль Мацюшэўскі. Дакумент уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

7 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:620
 
Ключевые слова:
Цифровая экономика Совет Инновации
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме