https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра падаражэлі на біржавых таргах


13 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і еўра, павялічыўся — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0018 рубля (0,07%) і склаў 2,4132 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0020 рубля (0,1%) да 1,9585 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0131 рубля (0,17%) і склаў 3,4410 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Расійскі валютны рынак крыху прасеў пад націскам патаннення нафты, цэны на якую вагаюцца ў раёне 65 долараў ЗША за бараль маркі Brent.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 32,37 капейкі, склаўшы 56,9359 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 сакавіка 2018
 
Дата публикации:13.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:568
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме