https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і расійскі рубель патаннелі, еўра падаражэў на таргах БВФБ


27 сакавіка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і расійскага рубля, аслабеў — да еўра.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0103 рубля (0,43%) і склаў 2,4217 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0010 рубля (0,05%) да 1,9464 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0134 рубля (0,39%) і склаў 3,4046 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны ўтрымліваюцца блізка да максімумаў за некалькі тыдняў. Марка Brent таргуецца блізу 70 долараў за бараль, але на курс расійскай валюты таксама ўплываюць негатыўныя знешнепалітычныя фактары.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка вырас на 17,08 капейкі, склаўшы 57,1747 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2018
 
Дата публикации:27.03.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:381
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме