https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў на першых біржавых таргах тыдня


5 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0002 рубля і склаў 2,4665 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0064 рубля (0,32%) да 1,9808 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0189 рубля (0,54%) і склаў 3,5005 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. На нафтавым рынку раніцай у панядзелак каціроўкі зніжаюцца і бараль Brent ацэньваецца ў 68,23 долара ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 58,70 капейкі, склаўшы 56,6278 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2018
 
Дата публикации:05.02.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:593
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме