https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі на першых таргах тыдня


18 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся ў адносінах да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0081 рубля (0,34%) і склаў 2,3801 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0044 рубля (0,22%) і склаў 2,0213 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0046 рубля (0,13%) і склаў 3,4451 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты раніцай у панядзелак расце, Brent імкнецца да 64 долараў ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 20,47 капейкі, склаўшы 58,6940 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2017
 
Дата публикации:18.12.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:512
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме