https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За хабар у 2,8 тыс. долараў затрыманы галоўны металург МТЗ


Галоўны металург Мінскага трактарнага завода Андрэй Карась затрыманы пры перадачы яму хабару, паведаміў афіцыйны прадстаўнік КДБ Беларусі Дзмітрый Пабяржын.
Памер хабару — 2.800 долараў.

Паводле інфармацыі КДБ, хабар быў атрыманы ад старшыні праўлення ПАТ "Завод уцяжарвальнікаў" (Украіна) Аляксандра Скібы. Пасярэднікам пры перадачы грошай выступаў сын галоўнага металурга МТЗ.

Таксама задакументаваны факт атрымання хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур у памеры 1.700 долараў начальнікам упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ААТ "Мінскі трактарны завод" Мязгой.

Усяго ўстаноўлена больш за 20 фактаў карупцыйнай дзейнасці службовых асоб Мінскага трактарнага завода на агульную суму больш за 40 тысяч долараў.

У дачыненні да работнікаў МТЗ распачатыя крымінальныя справы па арт. 430 КК (атрыманне хабару), у дачыненні да Скібы — па ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару). Усе фігуранты карупцыйных схем затрыманыя і ўзятыя пад варту.

Для далейшай вытворчасці крымінальныя справы перададзеныя ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.

Паводле даных СМІ, Скіба быў затрыманы ў Беларусі 15 лістапада.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 29 лістапада 2017
 
Дата публикации:29.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:555
 
Ключевые слова:
Коррупция Криминал Минский тракторный завод
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме