https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія ўлады плануюць у найбліжэйшы час прыняць рашэнне аб адмене мэтавай куплі замежнай валюты на ўнутраным рынку


Нацбанк ужо падрыхтаваў праект адпаведнага рашэння.
З 1990-х у Беларусі дзейнічае мэтавая купля замежнай валюты. Прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі могуць купіць замежную валюту на ўнутраным рынку толькі на пэўныя мэты.

У прыватнасці, дазволена купляць валюту для выканання абавязацельстваў перад нерэзідэнтамі, але пры гэтым не дапускаецца набыццё замежнай валюты для яе размяшчэння ва ўклад.

Купля замежнай валюты для разлікаў з рэзідэнтамі таксама абмежаваная. Купіць замежную валюту на ўнутраным рынку юрыдычныя асобы да гэтага часу могуць толькі для выплаты супрацоўнікам камандзіровачных расходаў, а таксама для разлікаў з банкам па пагашэнні крэдытаў.

Пасля адмены мэтавай куплі прадпрыемствы і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць купляць замежную валюту ў неабмежаваным аб`ёме і распараджацца ёй па сваім меркаванні.

Пры гэтым, для маніторынгу сітуацыі на ўнутраным рынку ўлады плануюць збіраць статыстычную інфармацыю пра мэты набыцця валюты (юрыдычныя асобы павінны будуць указваць пры куплі валюты на ўнутраным рынку код мэтавага накіравання выкарыстання купленай валюты). Аднак гэта статінфармацыя не будзе абмяжоўваць прадпрыемства ў выкарыстанні набытай замежнай валюты.

Нацыянальны банк чакае, што падрыхтаваная адмена мэтавага характару набыцця замежнай валюты забяспечыць большую свабоду прадпрымальніцкай дзейнасці.

Варта адзначыць, што адмена мэтавай куплі замежнай валюты да 1 студзеня 2018 года з`яўляецца адной з умоў атрымання Беларуссю сёмага траншу крэдыту Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (на гэты час у краіну паступіла пяць траншаў). Нагадаем, у Расіі і Казахстане, якія таксама ўваходзяць у ЕАЭС, мэтавая купля замежнай валюты адсутнічае.

Аналітыкі фінансавага рынку Беларусі прагназуюць, што адмена мэтавай куплі замежнай валюты пройдзе спакойна.

"Адмена адміністрацыйных абмежаванняў на валютным рынку спакойна рэалізуецца ў любой краіне, якая прытрымліваецца рыначнага абменнага курсу. Перадумоў для ўзнікнення ажыятажу на валютным рынку пакуль не відаць", — адзначыў у каментары старшы аналітык форэкс-брокера Forex Club Валерый Палхоўскі.

На думку экспертаў, менавіта рыначны рэжым курсаўтварэння, на які Нацбанк Беларусі пайшоў у 2015 годзе, дазваляе ўладам сёння адмаўляцца ад адміністрацыйных інструментаў рэгулявання на валютным рынку.

"Цяпер, калі краіна перайшла да рыначнага курсаўтварэння і ўлады адмовіліся ручным чынам усталёўваць абменны курс рубля, адміністрацыйныя інструменты па рэгуляванні попыту і прапановы на валютным рынку сталі састарэлымі і непатрэбнымі. Таму мы бачым, што справа ідзе да поўнай адмены абавязковага продажу валюты і да адмены мэтавай куплі валюты", — канстатаваў старшы аналітык форэкс-брокера "Альпары" Вадзім Іосуб.

Як паведамлялася раней, 1 кастрычніка нарматыў абавязковага продажу замежнай валюты ў Беларусі быў паніжаны з 20% да 10%.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2017
 
Дата публикации:20.11.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:680
 
Ключевые слова:
Курс валют Предпринимательство Финансы Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме