https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар і расійскі рубель падаражэлі, еўра патаннеў на таргах БВФБ


30 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся ў адносінах да долара ЗША і расійскага рубля, умацаваўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0035 рубля (0,15%) і склаў 2,3108 рубля.

Курс долара вырас на 0,0099 рубля (0,51%) і склаў 1,9335 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0089 рубля (0,27%) і склаў 3,2932 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту маркі Brent вагаюцца ў раёне 51,3 долара ЗША.

У Расіі на 11.30 сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі (АГС) ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 серады вырас на 19,86 капейкі, склаўшы 58,7306 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 30 жніўня 2017
 
Дата публикации:30.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:888
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме