https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра


16 жніўня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваў пазіцыі ў адносінах да долара ЗША і еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0076 рубля (0,33%) і склаў 2,2831 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0048 рубля (0,25%) і склаў 1,945 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0071 рубля (0,22%) і склаў 3,2612 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Яны ў сераду растуць на фоне звестак пра большае, чым чакалася, скарачэнне запасаў сыравіны ў ЗША. Пад поўдзень ф`ючарс на нафту маркі Brent падаражэў да 51,25 долара ЗША за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс ЦБ, на 11.30 серады знізіўся на 27,45 капейкі, склаўшы 59,6521 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 жніўня 2017
 
Дата публикации:16.08.2017
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:897
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме