https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанне, ці змогуць інфармацыйныя тэхналогіі замяніць чалавека


Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з моладзевым актывам адказаў на пытанне, ці змогуць інфармацыйныя тэхналогіі замяніць чалавека.
Так, інжынер-сістэматэхнік філіяла "Берасцейскі пекар" Кобрынскага хлебазавода пацікавіўся меркаваннем кіраўніка дзяржавы аб тым, наколькі высокія тэхналогіі могуць змяніць працу на зямлі, ці здольны яны ў будучым наогул замяніць чалавека.

"Я, можа, вельмі кансерватыўны ў гэтым плане. Чалавека наогул ніколі нішто не зможа замяніць", - адзначыў Прэзідэнт.

Разам з тым ён канстатаваў, што з`яўляецца штучны інтэлект, і па многіх напрамках чалавека ўжо замянілі, і без ІТ цяпер абысціся нельга.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, прывёў у прыклад ваенную сферу, калі на полі бою ўжо ваююць робаты і беспілотнікі без удзелу чалавека. "І яны вельмі небяспечныя. Гэта дарагая рэч. Мы цяпер спрабуем нашу армію чарговы раз мадэрнізаваць, перабудаваць. І ў тым ліку выкарыстоўваем досвед СВА, - сказаў ён. - Без ІТ-сферы абысціся нельга".

Сфера ІТ развіваецца ў Беларусі па розных напрамках, і сам кіраўнік дзяржавы ў свой час быў ініцыятарам стварэння Парка высокіх тэхналогій і расказаў аб гісторыі яго ўтварэння і ацэнках замежнымі партнёрамі стварэння гэтага аб`екта. "Гэта цяпер нас спрабуюць прыціснуць, апусціць нашы канкурэнты, праціўнікі", - заўважыў ён.

Акрамя Парка высокіх тэхналогій, ІТ-сфера актыўна развівалася і на прадпрыемствах. "А вазьміце ВПК, космас, Акадэмію навук - там сапраўды касмічныя распрацоўкі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"У нас сёння ёсць беспілотныя БЕЛАЗы. Яны працуюць па ўсім свеце", - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што распрацоўкамі займаюцца такія ж айцішнікі, як удзельнік сустрэчы, які задаў пытанне.

"У нас ІТ-сектар развіты моцна і ў кампаніях, якія вырабляюць той ці іншы тавар, - адзначыў Прэзідэнт. - Здавалася б, вось ваша кампанія, якая выпякае хлеб, - тут душа, рукі патрэбны, а ІТ-сфера працуе".

Гэта ж датычыцца развіцця сельскай гаспадаркі, жывёлагадоўлі: "У нас ужо створаны малочнатаварныя комплексы, дзе выключна робаты замест даярак працуюць. Пранікненне гэтага тэхналагічнага развіцця на базе IT-сферы ўжо ва ўсіх галінах. Ужо трактар у нас з`явіўся беспілотны. І пілотныя трактары - яны добра працуюць па GPS-навігацыі".

"Усюды ідзе пранікненне. Але замяніць чалавека, асабліва ў блізкім кантакце з прыродай, немагчыма. IT быць. Але не думаю, што ў гэтай сферы можна замяніць чалавека. Машына, якой бы яна ні была, не можа паўтарыць чалавечых пачуццяў, якасцей", - дадаў беларускі лідар.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што ўсе новаўвядзенні, звязаныя са штучным інтэлектам, нейрасеткамі, моцна мяняюць грамадства. "Нас чакаюць у сувязі з гэтым цяжкія часы", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звярнуўшы ўвагу на мноства фэйкаў і неабходнасць навучыць моладзь правільна арыентавацца ў інфармацыйным полі.

"Там у вусны могуць укласці любую заразу, гэта значыць, такая штука моцна ўплывае на свет, на ўзаемаадносіны людзей. Тут нам трэба быць вельмі асцярожнымі. Пазбегнуць гэтага мы не можам", - выказаў меркаванне Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што гэта вельмі важная, практычна ваенная сфера: "І нам давядзецца тут працаваць".

"Паціху будзем рухацца ў гэтым плане. Але не будзем забываць, што нават ваша пакаленне пражыве той перыяд, калі чалавека немагчыма будзе замяніць, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Але там, дзе трэба, выкарыстоўваем ІТ-сферу", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

24 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.10.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:202
 
Ключевые слова:
Информационные технологии Искусственный интелллект Беспилотник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме