https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ваенны аналітык: у Беларусі дастаткова прадпрыемстваў для выпуску ўсіх камплектуючых да беспілотнікаў


У Беларусі дастаткова прадпрыемстваў для выпуску ўсіх камплектуючых да беспілотнікаў. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў незалежны ваенны аналітык Аляксандр Алесін.
"Сёння немагчыма ваяваць без беспілотнікаў. Таму трэба забяспечыць імпартазамяшчэнне. У першы перыяд развіцця беларускай беспілотнай авіяцыі, які ўмоўна можна абмежаваць 2009-2018 гадамі, у нас ішло своеасаблівае спаборніцтва паміж творчымі калектывамі па колькасці створаных мадэлей беспілотнікаў. Гэта быў карысны перыяд. Напрацоўваўся вопыт, ствараліся калектывы і вытворчасці камплектуючых. Але доўга доўжыцца такі перыяд не мог. Трэба было адабраць энную колькасць экзэмпляраў, забяспечыць іх тэхнічную падрыхтоўку і камплектуючыя, каб пачаць серыйную вытворчасць", - сказаў Аляксандр Алесін.

На думку ваеннага аналітыка, гэты перыяд у беларускай беспілотнай авіяцыі атрымаўся крыху зацягнутым з-за адсутнасці практычнага вопыту і вектара развіцця.

"Спачатку мы ўбачылі прымяненне беспілотнікаў у Карабаху, дзе выкарыстоўваліся "Байрактары". Але гэта быў няправільны напрамак, таму што армянскі бок не меў сапраўнай сістэмы проціпаветранай абароны. Акрамя таго, "Байрактары" патрэбны хутчэй як разведчыкі", - падкрэсліў ён.

Як адзначыў Аляксандр Алесін, спецыяльная ваенная аперацыя паказала, што ў зоне баявых дзеянняў патрэбны зусім іншыя лятальныя апараты.

"У мінулым годзе Прэзідэнт Беларусі на адным з палігонаў паглядзеў шэраг прыдатных для серыйнай вытворчасці ўзораў і даў каманду рыхтавацца да іх вытворчасці. Вядома, у расіян высокаразвітыя беспілотнікі, але ў нас павінна быць уласная вытворчасць з беларускіх камплектуючых. У нас дастаткова прамысловых прадпрыемстваў, якія могуць выпускаць усе віды камплектуючых для беспілотнікаў. Я думаю, работа ў гэтым напрамку актыўна ідзе. Проста з меркаванняў сакрэтнасці нам не даводзяць усёй інфармацыі", - рэзюмаваў ваенны эксперт.

8 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА


 
Дата публикации:08.11.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:222
 
Ключевые слова:
Вооружение Беспилотник Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме