https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Вальфовіч: супраць Беларусі развязаная гібрыдная вайна ў розных формах і праявах


Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч сёння ў Брэсце сустрэўся з працоўным калектывам ТАА СП «Санта Брэмар».
Дзяржсакратар Савета бяспекі сустрэўся з работнікамі аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці. Аляксандр Вальфовіч адзначыў асноўныя тэндэнцыі ваенна-палітычнага становішча, спыніўся на пагрозах, якія фармуюцца вакол нашай краіны, азнаёміў з праектам абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі.

«Даўно практыкуем такую форму зносін з насельніцтвам, як выезды ў працоўныя калектывы. Расказваем пра тэндэнцыі і змены ў ваенна-палітычным становішчы, якія адбываюцца ў свеце. Людзей гэта хвалюе. Нездарма кіраўнік дзяржавы сказаў, што краіну трэба правесці па тонкім лёдзе. На жаль, на фоне станаўлення і развіцця шматпалярнага свету, барацьбы паміж Захадам і Усходам Беларусь аказалася, як заўсёды было ў гісторыі, у эпіцэнтры палітычных падзей. Супраць нашай краіны развязаная самая сапраўдная гібрыдная вайна ў розных формах і праявах: і ў палітычнай, і ў эканамічнай, і інфармацыйнай», — сказаў Аляксандр Вальфовіч.

Вельмі важна растлумачыць людзям, што адбываецца. У інфармацыйнай прасторы, тэлеграм-каналах тыражуецца мноства фэйкаў, нагнятаецца абстаноўка. І беларусаў гэта турбуе. «Наш народ сёння разумее каштоўнасць і значнасць міру і бяспекі на фоне падзей, якія адбываюцца вакол нас, у свеце ў цэлым», — падкрэсліў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі.

Ён звярнуў увагу на тое, што Захад выбраў тактыку гібрыднага ўздзеяння, спрабуе дыктаваць сваю волю іншым краінам, навязваючы многім свае формы праўлення.

«Беларусь гэта не прымае. Мы заваявалі свае суверэнітэт, незалежнасць і гатовыя за гэта змагацца і абараняць. Людзей гэта хвалюе. На фоне фэйкаў, вядома, вельмі важна распавядаць праўду ў працоўных калектывах. Гэта адно з патрабаванняў Прэзідэнта. Пра гэта шмат гавораць у СМІ, але важна і асабіста пагутарыць з людзьмі, расказаць пра тое, што адбываецца вакол краіны, адказаць на хвалюючыя пытанні», — лічыць Аляксандр Вальфовіч.

Дзяржсакратар Савета бяспекі падкрэсліў, што Беларусь была і будзе міралюбнай краінай, якая праводзіць выключна міралюбную палітыку, накіраваную на падтрыманне добрасуседства, узаемнай павагі суверэнітэту іншых краін.

«Нікому не навязваем, як жыць, Што рабіць унутры краіны. На жаль, Захад і нашы суседзі спрабуюць дэманстраваць адваротнае, дыктуюць, што трэба зрабіць, каб было добра», — дадаў Аляксандр Вальфовіч.

Звязда, 29 жніўня 2023

 
Дата публикации:29.08.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:217
 
Ключевые слова:
Санта Бремор Национальная безопасность Гибридная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме