https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Качанава: даўгабудаў у Мінску быць не павінна


Старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у г.Мінску Наталля Качанава наведала будаўнічую пляцоўку аб`екта "Шматфункцыянальны гасцінічна-дзелавы комплекс на скрыжаванні пр.Незалежнасці і вул.Тураўскага ў г.Мінску".
Наталля Качанава ацаніла, як ідзе будаўніцтва аб`екта, прадметна абмеркавала ход выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы і старшыні Савета Рэспублікі па яго ўзвядзенні.

"У нас ёсць шэраг аб`ектаў, якія мы трымаем на кантролі, зыходзячы з даручэнняў, што дадзены кіраўніком дзяржавы па незавершаных аб`ектах. Гэты аб`ект быў даволі праблемны, калі інвестар пачаў будаўніцтва і потым проста не змог яго завяршыць. У выніку прынята рашэнне, якое дазволіць нам да канца года ўвесці яго ў эксплуатацыю, - расказала Наталля Качанава. - Перш за ўсё будуць размешчаны гандлёвыя аб`екты. На прыкладзе "Сталіцы" мы ўбачылі, як папулярна прадукцыя нашых вытворцаў. Таму тут кожнай вобласці будуць прадастаўлены плошчы, на якіх будуць размешчаны іх вытворцы, прадпрыемствы, якія ёсць у іх рэгіёне. Акрамя таго, тут будзе арэнднае жыллё, што будзе выдзяляцца ў адпаведнасці з чарговасцю. Каля 350 кватэр. Гэта вельмі добра".

Пры азнаямленні з ходам будаўніцтва аб`екта старшыня Савета Рэспублікі пабывала ў адной з кватэр, у якой праведзены ўжо аддзелачныя работы. "Від з акна добры", - адзначыла Наталля Качанава.

Акрамя таго, разам з генеральным дырэктарам генпадраднай арганізацыі ААТ "Будтрэст нумар 4" Анатолем Вядзёрчыкам спікер абмеркавала ўваходныя элементы, якія будуць устаноўлены ў будынку.

"Гэты аб`ект - прыклад таго, як трэба прымаць рашэнні хутка, калі інвестар не працуе па тых законах, якія ёсць у нашай краіне. Вядома, такіх даўгабудаў быць не можа, - падкрэсліла спікер. - Тэрмін, вызначаны для ўводу гэтага аб`екта, - 1 студзеня 2024 года. Зразумела, работы тут вельмі шмат, але, я ўпэўнена, яны будуць вытрыманы. Іншага не дадзена, мы павінны зрабіць усё ў тэрмін - увесці ў эксплуатацыю дастаткова сур`ёзны, маштабны аб`ект, які да нядаўняга часу быў даўгабудам. Думаю, гэты аб`ект парадуе жыхароў сталіцы і тых, хто будзе прыязджаць да нас з рэгіёнаў".

7 ліпеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:174
 
Ключевые слова:
Долгострой Городское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме