https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь ні на ёту не парушала канвенцыю Эспаа


Як сцвярджае першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, Беларусь цалкам выконвае ўсе патрабаванні МАГАТЭ па пытаннях будаўніцтва сваёй атамнай электрастанцыі.
Выступаючы 16 кастрычніка на пленарным пасяджэнні Беларускага энергетычнага і экалагічнага кангрэса, першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка зазначыў, што ў Беларусі і Літвы існуюць трэнні па пытанні выканання Канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежавым кантэксце (Эспаа) у частцы бяспекі беларускай АЭС, якая будуецца, для сумежных дзяржаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў: "Мы абсалютна ні на ёту не парушылі канвенцыю Эспаа". Як сцвярджае першы віцэ-прэм`ер, Беларусь цалкам выконвае ўсе патрабаванні МАГАТЭ па пытаннях будаўніцтва сваёй атамнай электрастанцыі.

Сямашка нагадаў, што для ліквідацыі прэтэнзій Літвы беларускі бок запрашаў на тэрыторыю будучай АЭС (Астравец, Гродзенская вобласць) прадстаўнікоў літоўскай грамадскасці. "У апошні раз ужо запрасілі прадстаўнікоў літоўскай грамадскасці, адвезлі іх на тэрыторыю станцыі і адказалі на ўсе пытанні, яны атрымалі вычарпальныя адказы", — сказаў Уладзімір Сямашка.

Беларусь, запэўніў ён, зацікаўленая ў максімальнай бяспецы сваёй станцыі. "Беларусы, як ніхто іншы, пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, і мы разумеем, што наша станцыя павінна быць самай надзейнай", — заявіў першы віцэ-прэм`ер.

Як паведамлялася раней, Літва незадаволеная тым, што Беларусь будуе сваю АЭС побач з літоўскай мяжой. У жніўні гэтага года пасол Беларусі ў Літве Уладзімір Дражын выклікаўся ў літоўскае МЗС, дзе яму было заяўлена, што "нельга рабіць кампрамісы за кошт ядзернай бяспекі".

"Распачатая апошнім часам невытлумачальная спешка (у дачыненні да падрыхтоўкі будаўніцтва беларускай АЭС. — БелаПАН.) недапушчальная, а выкананне міжнародных абавязацельстваў, перш за ўсё Канвенцыі Эспаа, у выпадку беларускай АЭС не можа быць толькі фармальным", — мяркуе літоўскае МЗС.

У верасні ў штаб-кватэры МАГАТЭ ў Вене адбылася прэзентацыя праекта будаўніцтва беларускай АЭС. Падчас мерапрыемства беларуская дэлегацыя адказала на пытанні ўдзельнікаў, якія закраналі розныя аспекты праекта станцыі, у тым ліку выкананне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у межах Канвенцыі Эспаа і крытэрыі выбару пляцоўкі для размяшчэння.

Для будаўніцтва беларускай АЭС выбраны праект "АЭС-2006" ААТ "Санкт-Пецярбургскі Атамэнергапраект". Станцыя будзе размешчаная на Астравецкай пляцоўцы ў Гродзенскай вобласці. Першы блок АЭС плануецца ўвесці у строй у 2017 годзе, другі — у 2018-м. Пад будаўніцтва станцыі Расія выдзяляе Беларусі льготны дзяржкрэдыт у памеры да 10 млрд. долараў тэрмінам на 25 гадоў.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 16 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:16.10.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1492
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Белорусская АЭС Строительство Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме