https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ў ІТ-работнікаў сярэдняя зарплата ў ліпені склала Br12,5 млн., у сацработнікаў - Br3 млн.


У ліпені бягучага года яна была роўная Br12 млн. 483,1 тыс., паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У Беларусі лідзіруюць па ўзроўню намінальнай сярэдняй заработнай платы работнікі, занятыя ў дзейнасці, звязанай з вылічальнай тэхнікай.

Высокая сярэдняя заработная плата ў ліпені зафіксавана і па такіх відах эканамічнай дзейнасці, як паветраны транспарт - Br11 млн. 416 тыс., вытворчасць коксу, нафтапрадуктаў і ядзерных матэрыялаў - Br10 млн. 551,2 тыс., фінансавае пасрэдніцтва - Br9 млн. 75,8 тыс.

Самы нізкі гэты паказчык у ліпені быў у прадастаўленні сацыяльных паслуг (Br3 млн. 46,7 тыс.), адукацыі (Br3 млн. 410,1 тыс.), у дзейнасці, звязанай з кіна-і відэафільмамі (Br3 млн. 768,9 тыс.), дзейнасці па арганізацыі адпачынку і забаў, культуры і спорту (Br3 млн. 926,3 тыс.), у ахове здароўя (Br3 млн. 999,1 тыс.).

Максімальны тэмп росту рэальнай заработнай платы ў студзені-ліпені 2013 года да ўзроўню студзеня-ліпеня 2012 года забяспечаны ў такіх відах эканамічнай дзейнасці, як аперацыі з нерухомай маёмасцю (137,3 працэнта), будаўніцтва (137,1 працэнта), вытворчасць зборных жалезабетонных і бетонных канструкцый і вырабаў (135,5 працэнта), дзейнасць воднага транспарту (135,1 працэнта). Мінімальны гэты паказчык - у прадастаўленні сацыяльных паслуг (101,7 працэнта), у дзейнасці, звязанай з вылічальнай тэхнікай (103,3 працэнта), у адукацыі (104,2 працэнта).

У цэлым па прамысловасці рэальная заработная плата ў студзені-ліпені 2013 года ўзрасла да ўзроўню студзеня-ліпеня 2012 года на 19,1 працэнта, у рабочых і служачых - на 19,8 працэнта.

Як паведамлялася, у Беларусі рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-ліпені 2013 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічылася на 20 працэнтаў. Гэты паказчык у ліпені ў параўнанні з чэрвенем бягучага года ўзрос на 4,6 працэнта. Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў рэспублікі ў студзені-ліпені гэтага года склала Br4 млн. 868,9 тыс., у тым ліку ў ліпені яна была Br5 млн. 450,2 тыс. і павялічылася ў параўнанні з чэрвенем на 5,6 працэнта, або на Br290,3 тыс.

28 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1352
 
Ключевые слова:
Зарплата Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме