https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прафсаюзны моладзевы форум стартаваў у Мінску


Міжнародны моладзевы прафсаюзны адукацыйны форум «Працай з’яднана моладзь прафсаюзаў» шосты раз сабраў маладых людзей, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У Мінск прыехалі прадстаўнікі з васьмі краін, у тым ліку Расіі, В’етнама, Казахстана, Партугаліі. Форум прадоўжыцца да канца тыдня.

Для ўдзельнікаў форуму запланавана вялікая адукацыйная праграма, якая ўключае ў сябе знаёмства з Беларуссю і яе традыцыямі, трэнінгі, майстар-класы, круглыя сталы, сустрэчы з прадстаўнікамі органаў улады, грамадскімі дзеячамі, медыяэкспертамі. Таксама ўдзельнікі форуму наведаюць знакавыя аб’екты нашай краіны і буйнейшыя прадпрыемствы, на якіх, дарэчы, працуе вялікая колькасць моладзі. Умовы працы, ільготы і гарантыі для маладых спецыялістаў, сістэма настаўніцтва, павышэнне кваліфікацыі і перанавучання — гэта толькі частка пытанняў, якія абмяркуюць удзельнікі.

«Першы такі форум прайшоў яшчэ ў 2015 годзе, штогод мерапрыемства збірала прафсаюзную моладзь з розных краін. На жаль, з прыходам пандэміі на некаторы час нам давялося ўзяць паўзу, але сёння форум „Працай з’яднана моладзь прафсаюзаў“ вяртаецца і зноў аб’ядноўвае моладзь. Больш за 100 удзельнікаў абмяркуюць пытанні рэалізацыі моладзевай палітыкі ў кожнай з краін-удзельніц, падтрымкі моладзі ў працоўных калектывах, азнаёмяцца з арганізацыяй работы прафсаюзаў у нашай краіне, вывучаць практыку сацыяльнага партнёрства і калектыўна-дагаворнай работы, а таксама падзеляцца сваім досведам і асаблівасцямі рэгулявання працоўных узаемаадносін, — расказалі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў. — Нас многае аб’ядноўвае. І нам ёсць чым падзяліцца адзін з адным».

Федэрацыя прафсаюзаў удзяляе вялікую ўвагу падтрымцы моладзі. У першую чаргу праз унясенне шэрага дадатковых гарантый у тарыфныя, галіновыя пагадненні і калектыўныя дагаворы. Гэта, напрыклад, нормы, стымулюючыя павышэнне кваліфікацыі і навучання для маладых людзей, матэрыяльная падтрымка, дапамога ў жыллёвых пытаннях. Таксама Моладзевы савет ФПБ, які аб’ядноўвае навучэнскую, студэнцкую і рабочую моладзь з усіх рэгіёнаў краіны, на працягу некалькіх гадоў арганізуе шэраг значных мерапрыемстваў, такіх як навучальныя курсы для моладзевага прафсаюзнага актыву.

Звязда, 26 чэрвеня 2023
 
Дата публикации:26.06.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:307
 
Ключевые слова:
Молодёжный форум профсоюзов Соцзащита Права трудящихся
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме