https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах дэкрэта № 9


Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання 13 снежня ААТ "Магілёўдрэў" запатрабаваў безумоўнай рэалізацыі на дрэваапрацоўчых прадпрыемствах дэкрэта № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці".
"Бярыце ўсё ў свае рукі, у жалезныя рукавіцы, і дзейнічайце, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Трэба, каб дырэктар на прадпрыемстве быў начальнікам, як на Захадзе, і каб усе рабочыя і спецыялісты працавалі з поўнай аддачай".

Нагадаем, дэкрэт № 9 абмяжоўвае працоўныя правы работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. У прыватнасці, усе яны павінны быць пераведзены на кантрактную форму найму, прычым датэрміновае скасаванне кантрактаў у перыяд рэалізацыі інвестыцыйных праектаў па ініцыятыве работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка. Адмова наймальніка ў скасаванні кантракта можа быць абскарджана старшыні абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта.

У выпадку парушэння работнікамі гэтых прадпрыемстваў сваіх працоўных абавязкаў і звальнення яны павінны вярнуць грашовыя выплаты, якія будуць налічвацца ім дадаткова да зарплаты. "Пры невяртанні выплат былымі работнікамі спагнанне гэтых сродкаў будзе ажыццяўляцца па рашэнні суда з іх працоўнага заробку па новым месцы працы. Асобы, якія не знаходзяцца ў працоўных адносінах, падлягаюць працаўладкаванню на ранейшае месца працы з наступным утрыманнем раней выплачаных грашовых сродкаў з іх заработнай платы", — сказана ў дэкрэце.

Аналагічны прававы рэжым прадугледжаны ў дачыненні да работнікаў генеральных падрадных арганізацый і праекціроўшчыкаў, якія ўдзельнічаюць у рэалізацыі інвестпраектаў па тэхнічным перааснашчэнні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці.

Адначасова Лукашэнка нагадаў і пра абавязацельствы дырэктараў павялічыць работнікам зарплату. У першым квартале 2013 года неабходна выйсці на сярэднюю зарплату ў 450-500 долараў. "Калі мы тут утрымліваем людзей і прымушаем працаваць, то павінны і "цукерку" даць", — сказаў прэзідэнт.

Пры гэтым ён растлумачыў, што рашэнні, прапісаныя ў дэкрэце, звязаны з тым, што на прадпрыемствах была правалена праграма па мадэрнізацыі, у выніку чаго фактычна нанесены ўрон эканоміцы краіны. "У гэтым і наступным годзе старайцеся, рабіце, што не зрабілі тут за пяць гадоў", — запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.

Кажучы пра мадэрнізацыю дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, прэзідэнт адзначыў, што, нягледзячы на правал гэтай праграмы па тэрмінах рэалізацыі, "цяпер усё ж узяліся за справу". "Тое, што адбываецца ў дрэваапрацоўцы, — навядзенне жалезнага парадку і па рабочай сіле, і па спецыялістах, і па тэрыторыі, і па мадэрнізацыі — гэта датычыцца ўсіх прадпрыемстваў. Усе павінны працаваць: зіма, вясна, да лета — ідэальнае прадпрыемства", — паставіў задачу Лукашэнка.

"Мы еўрапейская краіна. Да нас ездзяць людзі. Яны павінны бачыць суперсучасныя, еўрапейскага тыпу прадпрыемствы. Гэта датычыцца ўсіх", — падкрэсліў прэзідэнт.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2012
 
Дата публикации:13.12.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2077
 
Ключевые слова:
Декрет №9 Деревообработка Магілёў Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме