https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Вытворчасць легкавых аўтамабіляў сумесна з кітайскай кампаніяй Geely не супярэчыць міжурадавым пагадненням з Расіяй


Пра гэта ў Мінску 22 чэрвеня заявіў першы віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка, адказваючы на пытанні парламентарыяў.
"Мы не ўваходзім у супярэчнасць з Расіяй. Ёсць пагадненне ад 2009 года аб прамысловай зборцы аўтамабіляў, дзе гаворыцца, што за некалькі гадоў (здаецца, за сем) мы павінны выйсці на ўзровень лакалізацыі вытворчасці не менш як 50%", — сказаў Сямашка. Ён адзначыў, што, згодна з разлікамі, "калі мы штампуем дэталі, зварваем, фарбуем, вырабляем падвеску, генератары, то мы з запасам трапляем у гэтыя 50% і выконваем умовы гэтага міжурадавага пагаднення".

Паводле слоў Сямашкі, у межах праекта першыя два аўтамабілі ўжо сабраны і праходзяць сертыфікацыю. "Праз тры месяцы мы павінны мець сертыфікат Made in Belarus", — паведаміў ён.

Сямашка падкрэсліў, што на першым этапе будзе ажыццяўляцца адвёртачная зборка на плошчах Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Затым поўнамаштабная вытворчасць з высокай ступенню лакалізацыі будзе разгорнута ў беларуска-кітайскім індустрыяльным парку ў Мінскай вобласці.

БелаПАН, 22 чэрвеня 2012
 
Дата публикации:22.06.2012
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2384
 
Ключевые слова:
Беларусь-Китай Автопром
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме