https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 3,7 млн кв.м жылля плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў Беларусі ў 2023 годзе пасля капітальнага рамонту


Аб гэтым расказаў начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Рамашка.
Пасля капітальнага рамонту плануецца ўводзіць не менш за 3 працэнты эксплуатуемай арганізацыямі ЖКГ плошчы жылых дамоў. Што датычыцца мінулага года, было запланавана 3,6 млн кв.м агульнай плошчы жылля, а выканана крыху больш за 3,375 млн кв.м, што складае 93,2 працэнта ад даведзенага задання. "Крыху недацягнулі да выканання, але ў цэлым па краіне дасягнуты максімальны аб`ём увядзення пасля капітальнага рамонту за апошнія 10 гадоў", - сказаў Андрэй Рамашка.

У бягучым годзе арганізацыі ЖКГ плануюць увесці ў эксплуатацыю каля 3,7 млн кв.м агульнай плошчы жылля па Беларусі, а гэта 1108 аб`ектаў. "Графікі капітальнага рамонту мясцовымі ўладамі ўжо сфарміраваны, а да 1 лютага спісы павінны быць размешчаны ў агульным доступе - у сродках масавай інфармацыі, на сайтах мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, арганізацый ЖКГ. Акрамя таго, у адпаведнасці з пастаўленай задачай па выкананні праектнай дакументацыі на аб`екты, якія знаходзяцца ў такіх графіках, гатова ўжо 83 працэнты дакументацыі, экспертыза пройдзена", - адзначыў начальнік упраўлення.

Паводле яго слоў, асноўная праблема звязана з якасцю і тэрмінамі выканання капітальнага рамонту. "Штогод колькасць аб`ектаў з перавышэннем нарматыўнага тэрміну будаўніцтва змяншаецца. Па выніках 2022 года колькасць такіх аб`ектаў скарацілася з 214 да 13 - дынаміка станоўчая. Разам з тым па бягучых аб`ектах пытанні яшчэ застаюцца актуальнымі. Асноўная прычына парушэння тэрмінаў здачы - нядобрасумленныя падрадчыкі", - растлумачыў спецыяліст.

У снежні 2022 года ўступілі ў сілу змяненні ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг", якія дазваляюць мясцовым выканаўчым і распарадчым органам назначаць выканаўцаў будаўніча-мантажных работ па капітальным рамонце без правядзення конкурсу з ліку дзяржаўных арганізацый. "Мяркуецца, што праблема ў частцы парушэння заказчыкамі тэрмінаў і якасці работ будзе або выключана, або мінімізавана", - сказаў на заканчэнне Андрэй Рамашка.

26 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.01.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:516
 
Ключевые слова:
Строительство Капитальный ремонт Жильё в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме