https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


МПЗ вызначыла дадатковыя агульныя патрабаванні да праграмных кас


Міністэрства па падатках і зборах прыняло пастанову ад 29 снежня 2022 года нумар 41, якой вызначаны дадатковыя агульныя патрабаванні да праграмных кас, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Дакументам прадугледжаны магчымасць выкарыстання праграмных кас пры ажыццяўленні перавозак пасажыраў, у тым ліку аўтамабілямі-таксі, а таксама ўвядзенне патрабаванняў да такіх праграмных кас, устанаўленне адзінай структураванай формы плацежнага дакумента, які фарміруецца праграмнай касай, увядзенне новых патрабаванняў да праграмных кас у аб`ектах грамадскага харчавання з абслугоўваннем за столікам, аўтазаправачных станцыях пры рэалізацыі нафтапрадуктаў і звадкаваных вуглевадародных газаў, а таксама да праграмных кас, якія прымяняюцца для мэт вяртання падатку на дабаўленую вартасць.

Таксама пастанова ўводзіць патрабаванні да кас самаабслугоўвання і кас, што прымяняюцца пры рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць маркіроўцы ўніфікаванымі кантрольнымі знакамі або сродкамі ідэнтыфікацыі.

Згодна з дакументам таксама прадугледжаны магчымасці выканання касавай аперацыі рэгістрацыі зняцця для выдачы наяўных грашовых сродкаў трымальнікам банкаўскіх плацежных картак і рэгістрацыі прыёму плацяжоў у адрас трэціх асоб плацежнымі агрэгатарамі.

Асноўныя пункты пастановы ўступілі ў сілу. Норма ў частцы магчымасці выкарыстання праграмных кас у сферы перавозак пасажыраў уступае ў сілу з 22 ліпеня 2023 года, у частцы забеспячэння рэалізацыі на праграмнай касе маркіраваных тавараў - з 1 ліпеня 2025 года.

Праграмная каса - спецыялізаванае праграмнае забеспячэнне, прызначанае для выканання касавых аперацый пры продажы тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг. У Беларусі выкарыстоўваецца больш за 17,9 тыс. праграмных кас, і гэта колькасць прадаўжае павялічвацца, што сведчыць аб росце інтарэсу ў выкарыстанні суб`ектамі гаспадарання.

30 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:509
 
Ключевые слова:
Налоги Банковская карта Программная касса Платежи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме