https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па праграме "Сямейны капітал" адкрыта амаль 123 тыс. дэпазітаў


На 1 лютага для шматдзетных сем`яў адкрыта 122 897 дэпазітных рахункаў "Сямейны капітал", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У прыватнасці, адкрыта каля 82,6 тыс. дэпазітных рахункаў на суму $826 млн і 40,3 тыс. рахункаў - на суму Br964 млн.

На 1 лютага гэтага года на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пададзена 67 263 заявы. З іх на мэты паляпшэння жыллёвых умоў - 56 373, на атрыманне медыцынскіх паслуг - 6259, на атрыманне адукацыі - 4627 заяў, на набыццё тавараў для інвалідаў - 4.

Прынята 65 088 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу: у Брэсцкай вобласці - 13 955, Віцебскай - 6370, Гомельскай - 10 393, Гродзенскай - 7783, Мінскай - 11 079, Магілёўскай - 6559. У Мінску такіх рашэнняў прынята 8949.

Сямейны капітал назначаецца шматдзетным сем`ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці. На дзяцей, якія нарадзіліся (усыноўленых, удачароных) з 1 студзеня па 31 снежня 2023 года, памер сямейнага капіталу складае Br29 950.

13 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.02.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:519
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Семейный капитал Демография Многодетные семьи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме