https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Унесены змены ва ўказ аб прадастаўленні дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылля


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 433, якім карэктуецца Ўказ № 13 ад 6 студзеня 2012 года «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў».
Змены, у прыватнасці, датычацца грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і да 15 студзеня 2022 года атрымалі зямельныя ўчасткі для будаўніцтва жылых дамоў у малых гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і сельскіх населеных пунктах не па месцы пастаноўкі на ўлік. Яны змогуць скарыстацца дзяржаўнай падтрымкай для ўзвядзення гэтых дамоў.

Указам таксама ўстанаўліваецца, што ў выключных выпадках з дазволу мясцовых выканаўчых камітэтаў магчыма адчужэнне зямельных участкаў, прадастаўленых грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і (або) збудаваных на іх жылых дамоў да заканчэння 5 гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі такіх дамоў. Раней гэты тэрмін складаў 8 гадоў.

Звязда, 21 снежня 2022
 
Дата публикации:21.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:719
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Господдержка Регистрация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме