https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гамяльчанка «інвеставала» махляру буйную суму грошай


Падрабязнасці гэтай доўгай гісторыі паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама.
У Цэнтральны РАУС абласнога цэнтра з заявай аб крадзяжы грошай звярнулася 63-гадовая жыхарка горада. Яна растлумачыла, што з мая па верасень 2021 года зрабіла тры пераводы ў валюце на імя грамадзяніна Расіі для інвесціравання ў кампанію. У пачатку года ёй прыйшоў першы перавод, нібыта даход ад інвеставання, пасля чаго той знік і на званкі перастаў адказваць. 

Аператыўнікі крымінальнага вышуку РАУС высветлілі, што ў 2019 годзе жанчына ў сацыяльнай сетцы пазнаёмілася з мужчынам, які прапаноўваў ёй харчовую прадукцыю і іншыя тавары адной з кампаній. Прапанова гамяльчанку не зацікавіла. Бізнесмен змяніў тактыку — прапанаваў стаць членам кампаніі і самастойна займацца рэалізацыяй тавараў, на што яна таксама не пагадзілася.

Праз некаторы час кінуў новую ідэю: укласці грашовыя сродкі ў інвестыцыйную кампанію. Даходы па максімуме, чым больш укладзеш, тым больш дывідэндаў атрымаеш. Інтэрнэт-знаёмы пераканаў гараджанку ў надзейнасці кампаніі і магчымасці значна прымножыць зберажэнні.

І жанчына вырашылася. 3 мая мінулага года яна праз беларускі банк перавяла па прадстаўленых рэквізітах амаль 5000 долараў, а праз некалькі дзён — яшчэ больш за 3500. Апошні транш быў зроблены ў канцы верасня ў памеры 537 долараў — гэта было ўсё, што засталося ад накапленняў. Зрабіўшы гэта, жанчына пачала чакаць даходу ад укладанняў.

У 2022 годзе на яе рахунак паступіў перавод у 326 долараў, што некалькі пенсіянерку супакоіла. Як аказалася пасля, на тым паступленні і спыніліся. Зразумеўшы, што яе падманулі, яна звярнулася па дапамогу да праваахоўнікаў.

Аператыўнікі высветлілі шмат цікавага пра яе «бізнэс-партнёра». 47-гадовы расіянін пражываў некаторы час у Беларусі. У 2008 годзе ўзяў крэдыты ў некалькіх банках і нябанкаўскай фінансавай арганізацыі. Адзін з іх, амаль 21 тысячу долараў, патраціў на набыццё аўтамабіля. Любіў наведваць забаўляльныя ўстановы і гульнявыя клубы. Крэдыты не пагасіў і з’ехаў у Расію.

Следчымі ў дачыненні да мужчыны заведзена крымінальная справа па факце махлярства, здзейсненага ў буйным памеры. Праводзяцца неабходныя аператыўныя мерапрыемствы па ўстанаўленні месца знаходжання падазраванага.

Сяргей Расолька
Звязда, 21 снежня 2022
 
Дата публикации:21.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:729
 
Ключевые слова:
Криминал Инвестиции Кредиты Финансы Гомель
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме