https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Іншаземку затрымалі за серыю крадзяжоў у сталіцы


Мінскія аператыўнікі затрымалі іншаземку за здзяйсненне серыі крадзяжоў, паведамілі ў МУС.
Падазраваную ў серыі крадзяжоў 62-гадовую замежную грамадзянку затрымалі сталічныя праваахоўнікі. Фігурантка спрабавала з’ехаць з Беларусі. Следства ўстанавіла, што затрыманая на працягу паўгода наведвала Беларусь наездамі і здзяйсняла крадзяжы маёмасці грамадзян. Затрыманая прыходзіла ў паліклінікі Мінска, прыкідвалася пацыенткай і, седзячы ў чарзе, крала кашалькі іншых пацыентаў. Для змены знешнасці жанчына мяняла парыкі і верхнюю вопратку. Следчыя выявілі ў фігуранткі пры затрыманні парык і выкрадзеныя кашалькі.

На сёння вядома аб дзесяці крадзяжах, якія фігурантка здзейсніла ў сталіцы. Устанаўліваецца дачыненне затрыманых да аналагічных злачынстваў у іншых рэгіёнах краіны. Па словах зламысніцы, яна даўно зарабляе крадзяжом, неаднаразова здзяйсняла крадзяжы ў еўрапейскіх краінах, але заставалася беспакаранай.

Следчыя распачалі крымінальныя справы за крадзяжы.

Звязда, 23 снежня 2022
 
Дата публикации:23.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:723
 
Ключевые слова:
Криминал Кража
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме