https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўстанавілі квоты на вытворчасць алкагольнай і іншай спіртазмяшчальнай прадукцыі ў 2023 годзе


Аб гэтым паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Савет Міністраў на падставе пункта 1 артыкула 12 закона Рэспублікі Беларусь ад 27 жніўня 2008 г. № 429-З «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і абароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту» пастанавіў устанавіць квоты на вытворчасць у 2023 годзе алкагольнай прадукцыі, нехарчовага этылавага спірту, дэзінфікуючых сродкаў, антысептычных лекавых і ветэрынарных сродкаў, якія адносяцца да нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі, прызначаных для рэалізацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Дадзеная пастанова Савета Міністраў ад 8 снежня 2022 года № 857 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Звязда, 11 снежня 2022
 
Дата публикации:11.12.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:832
 
Ключевые слова:
Алкоголь Квоты Государственное регулирование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме