https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белнафтахім" на 30% павялічыў цэны на паліва


Канцэрн "Белнафтахім" паведаміў пра сёлета чацвёртае павышэнне рознічных цэн на паліва. 7 чэрвеня бензін і дызельнае паліва на АЗС даражэе ў сярэднім на 30%.
Цана літра дызпаліва павялічваецца на 30,8% (з 3.900 да 5.100 рублёў), бензіну "Нармаль-80" — на 28,6% (з 3.850 да 4.950), Аі-92 — на 29,1% (з 3.950 да 5.100), Аі-95 і Аі-95-Еўра — на 33,3% (з 4.350 да 5.800).

Рашэнне прынятае "з мэтамі абароны ўнутранага рынку ад несанкцыянаванага вывазу нафтапрадуктаў, памяншэння дыспарытэта цэн на аўтамабільнае паліва ў Беларусі і суседніх дзяржавах і забеспячэння эфектыўнай работы нафтаперапрацоўчых заводаў".

Паводле інфармацыі "Белнафтахіма", згодна з маніторынгам рэалізацыі нафтапрадуктаў на аўтазаправачных станцыях сістэмы канцэрна, на працягу мая 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рэалізацыя аўтамабільнага паліва ўзрасла ў 1,5 разу, у тым ліку на АЗС у прыгранічных раёнах — у 2,3 разу.

Раней у гэтым годзе цэны на паліва павышаліся 3 сакавіка (у сярэднім на 5%), 31 сакавіка (на 10%) і 24 мая (на 20%). Бензін Аі-92 і Аі-95 увогуле падаражэў  ў 1,8 разу, "Нармаль-80" — у 2,2 разу, дызпаліва — у 2 разы.

Апошнія два падаражанні былі выкліканыя дэвальвацыяй беларускага рубля.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 7 чэрвеня 2011
 
Дата публикации:07.06.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:2577
 
Ключевые слова:
Кризис в Беларуси Инфляция Девальвация Финансы Белнефтехим
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме