https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі ўрада не лічаць цэны ў магазінах высокімі і заяўляюць пра неабгрунтаванасць ажыятажнага попыту на прадукты


Прадстаўнікі ўрада не лічаць цэны ў беларускіх магазінах высокімі, а таксама заяўляюць пра неабгрунтаванасць ажыятажнага попыту на асобныя прадукты.
У прыватнасці, адказваючы на пытанні журналістаў у Мінску 19 мая, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы заявіў: "Не лічу нашы цэны высокімі. Пакажыце мне краіну вакол Беларусі, дзе вы можаце купіць, напрыклад, мяса ў магазіне за 12 тысяч. Адпускная цана нашых памідораў, напрыклад, 8 тысяч рублёў за кілаграм".

Пры гэтым, адказваючы на ўдакладняючае пытанне БелаПАН, міністр прызнаў, што дзяржава закупляе ў насельніцтва сельгаспрадукцыю па значна больш нізкіх цэнах, чым прадае яе. Русы не выключыў, што дзяржава будзе ўзнімаць закупачныя цэны, аднак адмовіўся назваць тэрміны, калі гэта можа адбыцца.

Міністр таксама зазначыў: імпарт асобных харчовых груп скарачаецца ў сувязі з тым, што "па цэлым шэрагу кірункаў мы яго замяшчаем".

На пытанне пра тое, як падзенне рубля паўплывае на працу прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны, Русы зазначыў: "Дык не так моцна рубель беларускі і ўпаў".

Некалькімі гадзінамі раней, віцэ-прэм`ер Беларусі Сяргей Румас заявіў журналістам, што ажыятажны попыт на прадукты харчавання ў асобных населеных пунктах нічым не абгрунтаваны.

"Ранішні маніторынг паказаў, што ў асобных населеных пунктах узнік ажыятажны попыт на некаторыя прадукты харчавання. Гэта мне нагадвае сітуацыю з цукрам месячнай даўніны", — сказаў віцэ-прэм`ер.

Ён падкрэсліў, што солі ў краіне дастаткова. Пры гэтым Румас мяркуе, што "не найлепшы спосаб — ператвараць кватэры ў склады з солі". "Пройдзе адзін-два дні, і солі ў магазінах будзе дастаткова", —адзначыў ён.

Намеснік кіраўніка ўрада канстатаваў, што ў асобных населеных пунктах назіраецца ажыятажны попыт на макароны, крупы. Віцэ-прэм`ер яшчэ раз падкрэсліў, што гэтых тавараў у краіне дастаткова. "Пытанне толькі ў падвозе гэтых тавараў і выкладцы іх на паліцы", — упэўнены Румас

У цэлым, паводле яго слоў, сітуацыя на спажывецкім рынку стабільная. "Урад кантралюе і адсочвае гэтую сітуацыю", — зазначыў Румас.

Больш за тое, дадаў Румас, маніторынг цэн у маі паказаў зніжэнне кошту шэрагу прадуктаў харчавання, у прыватнасці круп і памідораў.

Варта зазначыць, што, паводле звестак Белстата, з пачатку гэтага года спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі ўзраслі на 10,9%. У прыватнасці, цэны на харчовыя тавары ўзраслі на 12,2%. Па гэтым паказчыку Беларусь апярэдзіла Расію, Украіну і Казахстан.

У красавіку прадукты харчавання ў Беларусі падаражэлі ў параўнанні з сакавіком на 5,5% (ва Украіне — на 1,5%, Казахстане — на 1,1%, Расіі — на 0,3%). Больш за ўсё цэны ўзраслі на агародніну (на 24,2%) і алей (на 22,4%). Садавіна ў Беларусі падаражэла на 15,7%, бульба — на 7%, малако — на 2%.

Таццяна Каравянкова, Андрэй Кажамякін, БелаПАН
Мінск, 19 мая 2011

 
Дата публикации:19.05.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3637
 
Ключевые слова:
Рост цен Экономика Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме