https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі дзяржава кантралюе сітуацыю на спажывецкім рынку, і ніякага дэфіцыту на фоне рэгулявання ў цэнаўтварэнні апасацца не трэба


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, сустракаючыся з работнікамі Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.
Кіраўніку дзяржавы падзякавалі за навядзенне парадку ў цэнаўтварэнні і спыталі, ці не пагражаюць унутранаму рынку дэфіцыт і пустыя паліцы, аб чым часам гавораць некаторыя дзялкі.

"Можаце быць спакойныя", - запэўніў беларускі лідар. Ён адзначыў, што дэфіцыт можа быць толькі тады, калі ёсць няхватка прадукцыі. Беларусь жа сама забяспечвае сябе прадуктамі харчавання і яшчэ на некалькі мільярдаў долараў экспартуе.

"Не перажывайце за дэфіцыт. Мы кантралюем гэта пытанне. Калі Прэзідэнт сказаў, ну дык вы ж ведаеце, я ж запатрабую, каб паглядзелі, як у нас там", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён таксама перасцярог тых, хто паспрабуе сысці з рынку: "Так, некаторыя: "Мы кiнем i пойдзем кудысьцi!". Куды вы пойдзеце? Перш чым пайсці, вы пазваніце ў Польшчу збеглым і ў Літву. Ёсць там месца, куды пайсці? І вы не ведаеце, колькі з іх просіцца назад... Я нікому не забараняю вяртацца. Як паехалі, так і вяртайцеся. Але калі вінаватыя, па законе трэба адказваць. Думаюць... Ну ўжо так, ведаеце... Ну свае людзі. Ну павяліся, пайшлі следам - за рублём хтосьці, за бутэлькай пагнаўся і гэтак далей. Ціха, спакойна некаторыя вяртаюцца. Ну што з імі рабіць? Гэта ж нашы людзі, шкада і іх".

Але ёсць і тыя, якія спрабуюць учыніць сёння тэракты на тэрыторыі Беларусі, і важна не дапусціць, каб грамадзяне краіны пацярпелі, падкрэсліў беларускі лідар.

Вяртаючыся да тэмы заяў аб магчымасці сыходу з рынку, Аляксандр Лукашэнка сказаў: "Вось члены ўрада некаторыя (прысутнічалі на мерапрыемстве ў БНБК.), якія кантралююць гэты працэс. Калі толькі хтосьці дэманстратыўна - іпэшнік гэта, загадчык магазіна або яшчэ хтосьці - кіне работу - наручнікі і адразу туды. Чаму? Таму што вы спрабуеце дэстабілізаваць грамадства такім чынам. Вы прыйшлі працаваць у магазін? Працуйце. Вы захацелі пабудаваць магазін? Мы ж вам дазволілі і дапамаглі - крэдыты далі і іншае. Як гэта вы цяпер кінеце і сыдзеце?"

У краіне, акрамя прыватных сетак, ёсць яшчэ і вялікі сегмент дзяржаўнага гандлю, захаваны магазіны крокавай даступнасці. "Яны нікуды не збіраюцца сыходзіць. Іх усё задавольвае. Не задавольвае асобных. Мы іх бачым і ведаем", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў аб фактах, калі быў выяўлены вялікі, у дзясяткі і сотні разоў, дыспарытэт у зарплатах кіраўніцтва магазінаў і радавых супрацоўнікаў. "У аснове павінна быць справядлівасць - не эканамічная катэгорыя, але вельмі важная для людзей. Усіх прывядзём да прытомнасці. Выпрацаваны адпаведныя правілы, дакументы, нацэнкі прадастаўлены для гандлю немалыя - аж 30-40 працэнтаў, да 50 працэнтаў па некаторых таварах. Што яшчэ трэба?" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Некаторыя сядзяць у Італіі, у Францыі, вілы закупілі. А некаторыя іпэшнікі - нядаўна я разбіраўся... Гавораць, хтосьці спыніў працаваць з іпэшнікаў, якія возяць гэты тавар. Без накладных. Гэта ўжо злачынства, - заўважыў кіраўнік дзяржавы. - Яны кінулі работу. Пачалі разбірацца. Мне дакладвалі па некаторых: дык у іх у Наваполацку дзве кватэры і ў Мінску тры. Індывідуальны прадпрымальнік. Ідзі на БНБК, папрацуй. Так, перадавыя тэхналогіі і іншае. Але і адказнасць. І гарбаціцца трэба. І дзень у дзень, з раніцы да вечара".

Прэзідэнт падкрэсліў, што не супраць гэтых іпэшнікаў, і калі іх тавар набываюць, значыць, яны патрэбныя. Але адзначыў, што ўсім трэба працаваць па ўстаноўленых правілах: "Калі ты вязеш тавар - пакажы таварна-транспартную накладную. Няма. Пакажы сертыфікат на гэты тавар. Няма сертыфіката. А наша лёгкая прамысловасць - яны ж і падаткі плацяць, і накладныя ў іх ёсць, і сертыфікаты, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Таму я спрабую ўсё адрэгуляваць і прывесці ў парадак".

Што датычыцца размоў аб дэфіцыце, Аляксандр Лукашэнка яшчэ раз падкрэсліў, што за гэта не трэба перажываць. Акрамя папярэджання тым, хто хоча дэманстратыўна сысці з рынку, Прэзідэнт даў яшчэ адзін пасыл прадстаўнікам бізнесу: дзяржава гатова выслухаць аб існуючых праблемах і пастарацца знайсці рашэнне. "Калі ў цябе ёсць нейкая праблема, цябе заўтра ва ўрадзе, міністэрстве прымуць (па цэнах дзесьці штосьці не складваецца). Палічым, мы лічыць умеем", - сказаў ён.

"Я не хачу ні на каго націскаць. Вось парадак, вось правілы. Хочаце працаваць - працуйце. Не хочаце - ідзіце на БНБК, калі вас возьмуць, - дадаў Прэзідэнт. - Святое месца пустым не бывае. Адзін пайшоў - прыйшоў іншы. І прапануюць цэны таннейшыя".

4 лістапада 2022, Пухавіцкі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.11.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:802
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Ценообразование Предпринимательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме