https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Месца "Макдональдса", які сыходзіць з Беларусі, павінны заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстым ушаноўванні перадавікоў аграпрамысловага комплексу.
"Я заўсёды вас заклікаю: харчуйцеся, спажывайце сваё, не кідайцеся на заморскае. Гэта сёння актуальна гучыць у плане таго, што некаторыя, асабліва сярод моладзі (ды і, мабыць, сярэдняга ўзросту, а магчыма, і старэйшага), сталі ахкаць і вохкаць: "Ах, "Макдональдс" сыходзіць". Я думаю: дзякуй табе божа, што хоць сыходзіць! Але толькі месца "Макдональдса", дзе працуюць нашы людзі, нашы спецыялісты, дзе спажываецца наш тавар, павінны заняць беларусы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"Раман Аляксандравіч, беларусы! Запомніце, ніхто іншы, - звярнуў увагу прэм`ер-міністра Прэзідэнт. - Мы самі павінны рабіць тое, што некалі рабіў гэты "Макдональдс", калі некаму гэта трэба, і нават лепш. У нас што, булачку папалам не могуць разрэзаць і пакласці на гэтыя дзве палавінкі кавалачак мяса, бульбы і салаты? Госпадзі, хто гэта спажывае, не ведаю".

18 лістапада 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.11.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:877
 
Ключевые слова:
Купляйце беларускае Макдональдс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме