https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Чаго было кідацца ў абменнікі? Мы жывем за беларускі рубель


"Людзі самі стварылі сабе сітуацыю. Чаго было кідацца ў абменнікі? Мы жывем за беларускі рубель. Вы ж узялі велізарную колькасць валюты і наогул фінансаў з банкаў, калі пачалі забіраць уклады і г.д." — так пракаментаваў Аляксандр Лукашэнка сітуацыю на валютным рынку. Фрагменты яго адказаў на пытанні шэрагу СМІ падчас суботніка 16 красавіка былі паказаны па беларускіх тэлеканалах.
"Я ж не магу не аддаць вам гэтыя ўклады. І мы пачалі аддаваць уклады. Не хапіла валюты ў банках, пачалі выкарыстоўваць золатавалютныя рэзервы. Потым бачым, што гэта наогул можа прывесці да сур`ёзных, сумных наступстваў. Я забараніў выдаваць золатавалютныя рэзервы. Ёсць валюта ў каго — калі ласка, прадавайце. Няма валюты — будзьце здаровы. Але па афіцыйным так званым курсе мы прадавалі валюту газавікам, таму што без прыроднага газу як абысціся, гэта ж электраэнергія; і на лекі, перш за ўсё. Ну, самае неабходнае, на патрэбы гэтыя. Пазабіржавы рынак, ён ужо засвістаў па-іншаму, там ужо вы фарміравалі гэты курс. Вось і адбылося. На каго цяпер крыўдзіцца?" — сказаў Лукашэнка.

Ён выказаў неўразуменне ў сувязі з ажыятажам вакол цукру: "Ну навошта кінуліся скупляць гэты цукар? Слухайце, паглядзелі ў некаторых — так, па-чалавечы — загружаны ўсё… Няхай, у доме вы там склад стварылі, на кухні, кілаграм пад сто гэтага цукру. Але ў гаражах! Ён жа адсырэе, што вы будзеце рабіць з гэтым цукрам? Завалілі гаражы. І калі мяне аб гэтым праінфармавалі, я кажу: вывозьце, няхай купляюць. Спаў ажыятаж. Цяпер раскупілі велізарную колькасць і амярцвілі валюту. Так бы мы маглі прадаць яго, і нам бы хапіла тут, і частку б прадалі на знешні рынак, атрымалі валюту. На цукар попыт шалёны і ў Расіі, і ва Украіне. І цэны ў два-тры разы вышэйшыя, чым у нас".

"Вы стварылі ажыятаж, таму дэстабілізавалі валютны рынак, дэстабілізавалі харчовы, — звярнуўся Лукашэнка да насельніцтва. — Але харчовы мы закрылі, таму што ў нас былі вялікія рэзервы. Валюту? Я не магу сёння прадаць золата і выкінуць валютныя запасы для таго, каб агаліць краіну. Таму быў спынены продаж. Цяпер мы, сёння, заўтра, паслязаўтра, я ўпэўнены, выраўнуем гэтую сітуацыю, выраўнуем, але на мяне не крыўдзіцеся".

"Пра курс валюты. Гэтая справа некалькіх дзён. Я не буду забягаць наперад. Учора порцыю сваю ўрад і Нацыянальны банк атрымалі, каб больш да мяне не бегалі, а займаліся эканомікай. Але гэта справа некалькіх дзён… А затым паглядзім, у якой сітуацыі апынуліся. Трэба людзей падтрымаць. Калі там дзесьці хтосьці пакрыўджаны, канешне, мы іх падтрымаем. Урад цяпер выпрацоўвае гэтыя меры. Але ўжо катастрофы гэтай няма. Мы ўжо гэта перажылі і на спажывецкім рынку, і на валютным", — заявіў беларускі кіраўнік.

"Выкарабкаемся, усё самае цяжкае прайшло, — лічыць ён, — таму што ёсць аб`ёмы, аб`ёмы вялікія. 11% рост ВУП. У Кітаі — дзевяць. І гэта прадаецца. Няпраўда, што яно на складах. Тады дзе грошы ўзялі для вытворчасці, каб на склады пакласці? Прадаецца, і за тры месяцы тое, што было на складах, на 25% скарацілася, учора інфармаваў прэм`ер-міністр. І на 20—25% валютная выручка ў краіну павялічылася толькі ў красавіку".

"Але ўсё роўна тое, што мы атрымліваем за нашу прадукцыю, прадаючы трактары, аўтамабілі, харчаванне, абутак і г.д., гэтага не хопіць, каб купіць па высокіх цэнах нафту і газ… Вось у чым наша бяда і наша праблема. Таму дзесьці тут будзем падціскаць вось гэтыя праекты розныя. І ўвядзем па дзяржаўным бюджэце жорсткі рэжым эканоміі. Разбасячыліся за гэтыя гады. Гэта таксама прычына", — сказаў Лукашэнка.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 17 красавіка 2011
 
Дата публикации:17.04.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3061
 
Ключевые слова:
Валютный кризис Финансы Валюта Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме