https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі за студзень скараціліся амаль на 690 млн. долараў ЗША


Паводле папярэдніх звестак, міжнародныя рэзервовыя актывы (золатавалютныя рэзервы) Беларусі, разлічаныя па стандартах МВФ, за студзень 2011 года паменшыліся на 687,7 млн. долараў ЗША (на 13,7%) і на 1 лютага склалі 4 млрд. 343 млн. долараў ЗША.
Ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка адзначаюць, што "зніжэнне золатавалютных рэзерваў з`яўляецца характэрнай для студзеня з`явай і назіраецца на працягу ўсяго перыяду разліку гэтых паказчыкаў".

У якасці асноўных прычын у галоўным банку краіны выдзяляюць "сезонныя фактары" — выкананне разлікаў у замежнай валюце па абавязацельствах мінулага года, а таксама традыцыйнае падзенне аб`ёмаў валютнай выручкі, што паступае ў краіну, на фоне высокай патрэбы ў валюце для разлікаў за энерганосьбіты.

Акрамя таго, паводле звестак Нацбанка, у студзені 2011 года на аб`ём рэзерваў дадатковы негатыўны ўплыў аказалі падзенне цэн на каштоўныя металы на сусветных рынках, а таксама аднаўленне банкамі валютных пазіцый, якія скараціліся ў лістападзе—снежні 2010 года з-за высокага попыту насельніцтва на замежную валюту.

У сваю чаргу, чысты попыт насельніцтва на замежную валюту ў студзені, як і чакалі ў Нацбанку, прыкметна скараціўся і склаў каля 57 млн. долараў ЗША ў параўнанні з 649 млн. долараў ЗША ў снежні 2010 года.

"Наяўны ўзровень рэзерваў з`яўляецца дастатковым для вырашэння прыярытэтнай задачы грашова-крэдытнай палітыкі па падтрыманні стабільнага курсу беларускага рубля ў рамках устаноўленага калідора значэнняў. Тым не менш, у мэтах умацавання макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці Нацыянальным банкам сумесна з урадам Беларусі цяпер прымаецца цэлы комплекс дадатковых мер, накіраваных на павелічэнне ўзроўню золатавалютных рэзерваў", — гаворыцца ў паведамленні Нацбанка.

Нацбанк плануе, што рост міжнародных рэзервовых актываў у 2011 годзе складзе не менш чым 1,2 млрд. долараў ЗША. Асноўнымі фактарамі такога росту павінны стаць прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў памеры 6,4—6,5 млрд. долараў ЗША, а таксама выраўноўванне сітуацыі ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі за кошт павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

За 2010 год золатавалютныя рэзервы Беларусі знізіліся амаль на 622 млн. долараў, ці 11%, і на 1 студзеня 2011 года склалі 5 млрд. 30,7 млн. долараў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2011     
 
Дата публикации:07.02.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3347
 
Ключевые слова:
золото Финансы Валюта Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме