https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сітуацыя ў знешнім гандлі пагражае выкананню праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны


Сітуацыя ў знешнім гандлі ставіць пад пагрозу зрыву выкананне праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011—2015 гады. Пра гэта заявіў кіраўнік Нацыянальнага банка Пётр Пракаповіч 1 лютага на пасяджэнні Савета міністраў.
"Калі мы не вырашым пытанне са станоўчым сальда знешняга гандлю да 2014 года, то ўсе нашы планы, пражэкты, у тым ліку па павышэнні жыццёвага ўзроўню насельніцтва, могуць апынуцца пад пагрозай зрыву. Не гаворачы ўжо пра эканамічную і фінансавую бяспеку", — падкрэсліў Пракаповіч.

Паводле яго слоў, паказчык знешнегандлёвага сальда "павінен быць галоўным для ўсіх галінаў, міністраў, віцэ-прэм`ераў". "Калі гэта не вырашым, то навошта разглядаць усё астатняе?" — сказаў Пракаповіч.

Кіраўнік Нацбанка нагадаў, што праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця прадугледжвае зніжэнне адмоўнага знешнегандлёвага сальда пачынаючы з 2011 года. "Сёлета запланавана самае высокае адмоўнае сальда — 9% да ВУП. Далей яно павінна зніжацца", — заявіў Пракаповіч.

Паводле яго слоў, адной з асноўных прычын павелічэння адмоўнага сальда з`яўляецца рост імпартаёмістасці і энергаёмістасці прадукцыі. "Трэба рабіць рэвізію на кожным прадпрыемстве: неэфектыўныя і неперспектыўныя выстаўляць на таргі і прадаваць інвестарам", — падкрэсліў кіраўнік Нацбанка.

Акрамя таго, лічыць ён, неабходна абавязаць прадпрыемствы прымаць меры па павелічэнні аб`ёму экспарту над імпартам. "Павінна быць жорстка запісана, што прырост экспарту не менш як на 10% павінен апярэджваць прырост імпарту. Калі гэтага няма — прымаць жорсткія меры. Нікуды не варта, што мы нарошчваем экспарт за кошт нарошчвання імпарту", — дадаў Пракаповіч.

На думку кіраўніка Нацбанка, зараз — "ідэальныя магчымасці" для развіцця эканомікі. "Такой спрыяльнай сітуацыі, як сёння, ніколі не было для развіцця эканомікі. У свеце дастаткова фінансавых рэсурсаў, і яны незапатрабаваныя, і мы можам іх выкарыстаць", — лічыць ён.

Замежныя інвестары, сцвярджае Пракаповіч, гатовы выдзяляць крэдыты пад закупку абсталявання на прымальных умовах. "Пытанне толькі ў наяўнасці эфектыўных праектаў. Але калі да гэтага ставіцца з поўнай адказнасцю і ствараць усе ўмовы для развіцця, любое прадпрыемства, любая галіна за два-тры гады можа стаць канкурэнтаздольнай", — перакананы кіраўнік Нацбанка.

Андрэй Кажамякін, БелаПАН
1 лютага 2011

 
Дата публикации:02.02.2011
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:3564
 
Ключевые слова:
Экономика Финансы Ресурсы Внешний долг
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме