https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка: Краіну вы не атрымаеце


"Краіну вы не атрымаеце", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да сваіх палітычных апанентаў з трыбуны Усебеларускага народнага сходу.
"На плошчу вы выйдзеце, яшчэ кудысьці... Краіну вы не атрымаеце. Мы не дадзім вам яе разарваць, яна нам вельмі дорага каштавала", — падкрэсліў прэзідэнт.

Лукашэнка заявіў, што не адказваў і не мае намеру адказваць на крытыку з боку сваіх апанентаў. "Я і не столькі цярпеў, пацярплю крытыку яшчэ два тыдні", — сказаў ён.

"Той, хто марыць пра рэвалюцыю, павінен супакоіцца. Мы ліміт рэвалюцыі вычарпалі ў мінулым стагоддзі", — папярэдзіў прэзідэнт.

Пры гэтым Лукашэнка зазначыў: "Мы не збіраемся асляпляць людзей феерверкам вар`яцкіх ідэй і невыканальных абяцанняў. Наша мэта рэальная, зямная: каб заўтра беларускі народ жыў крыху лепш, чым сёння".

"Шлях вызначаны — ад захавання таго, што створана, зроблена, да шматразовага прымнажэння беларускага народа і краіны", — заявіў ён.

Варта зазначыць, што Лукашэнка — адзіны кандыдат у прэзідэнты, які бярэ ўдзел у працы Усебеларускага народнага сходу.

Спробы трапіць на сход кандыдата Уладзіміра Някляева былі беспаспяховымі, нягледзячы на тое што ў падтрымку яго вылучэння дэлегатам было сабрана некалькі дзесяткаў тысяч подпісаў грамадзян.

Някляеў расцаніў гэта як парушэнне выбарчага заканадаўства, згодна з якім кандыдатам у прэзідэнты павінны быць дадзены роўныя ўмовы для вядзення перадвыбарнай агітацыі. Сёння вечарам ён і яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты, Андрэй Саннікаў, маюць намер правесці з выбаршчыкамі сустрэчу, альтэрнатыўную Усебеларускаму народнаму сходу. Яна запланавана каля ўваходу ў чыгуначны вакзал Мінска, пачатак у 18.00.

Варта таксама зазначыць, што Лукашэнка быў адзіным, хто праігнараваў тэледэбаты кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі, якія прайшлі ў прамым эфіры 4 снежня. 

Таццяна Каравянкова, Андрэй Кажамякін
БелаПАН
Мінск, 6 снежня 2010
 
Дата публикации:06.12.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:4686
 
Ключевые слова:
IV Всебелорусское собрание Экономика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме