https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праграма Лукашэнкі: Да 2015-га вывесці эканоміку на ўзровень сярэдняй еўрапейскай краіны


Праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011–2015 гады мае быць зацверджаны на «Усебеларускім народным сходзе». Ён апублікаваны ў цэнтральных беларускіх СМІ.
Галоўнай мэтай праграмы названы «рост дабрабыту і паляпшэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканальвання сацыяльна-эканамічных адносінаў, інавацыйнага развіцця і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі».

Прадугледжана павышэнне рэальных грашовых даходаў насельніцтва да 2015 года ў 1,7–1,76 разу ў дачыненні да 2010-га на аснове забеспячэння росту ВУП у 1,62–1,68 разу, прадукцыйнасці працы — у 1,63–1,68 разу, аб’ёмаў прамысловай вытворчасці — у 1,54–1,6 разу, сельскай гаспадаркі — у 1,39–1,45 разу, інвестыцый у асноўны капітал за пяцігодку — у 1,9–1,97 разу.

Прыярытэтнымі кірункамі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны названы развіццё чалавечага патэнцыялу, прадпрымальніцтва, рост экспарту тавараў і паслуг, збалансаванасць і эфектыўнасць знешняга гандлю, якаснае і даступнае жыллё, а таксама ўстойлівае развіццё рэгіёнаў і эфектыўны аграпрамысловы комплекс.

«Ключавая задача пяцігодкі — стварэнне ў Беларусі прынцыпова новых вытворчасцей, прадпрыемстваў і галінаў, якія вырабляюць экспартна арыентаваную, высокатэхналагічную прадукцыю», — адзначаецца ў праекце.

Дакумент таксама прадугледжвае, што да 2015 года ўдасца стабілізаваць колькасць насельніцтва краіны на ўзроўні 9,4 млн. чалавек і павялічыць чаканую працягласць жыцця з 71 года да 72–73 гадоў.

Згодна з праектам праграмы ў 2015 годзе ўзровень забяспечанасці насельніцтва жыллём у разліку на аднаго жыхара складзе не менш чым 27–28 кв. м (у 2010 годзе — 24,1 кв. м). «Паскоранымі тэмпамі будуць вырашацца задачы забеспячэння камфортнасці і даступнасці жылля, паляпшэння якасці жыллёва-камунальных паслуг», — гаворыцца ў дакуменце.

Праект праграмы таксама прадугледжвае павелічэнне аб’ёму ВУП на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці з 14,3 тысячы долараў ЗША ў 2010 годзе да 26–27 тысяч у 2015-м і прадукцыйнасць працы ў разліку на аднаго занятага — з 26,2 тысячы да 49–51 тысячы долараў.

«Эканамічны ўзровень развіцця Беларусі да канца пяцігодкі будзе супастаўным з сярэдняй еўрапейскай краінай», — падкрэсліваецца ў праекце.

Пастаўлена задача забяспечыць у найбліжэйшыя пяць гадоў стабільнасць курсу беларускага рубля і захаванасць укладаў, а эканоміка краіны, як вынікае з праекта праграмы, павінна захаваць сваю сацыяльную накіраванасць.

«Такім чынам, у выніку намечаных планаў Рэспубліка Беларусь у чарговы раз наглядна прадэманструе сваю прыхільнасць курсу сацыяльнай дзяржавы і нязменнасць палітыкі, накіраванай на паляпшэнне якасці жыцця сваіх грамадзян», — падкрэсліваецца ў дакуменце.

Таццяна Каравянкова
БелаПАН
 
Дата публикации:06.12.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:4368
 
Ключевые слова:
Программа развития Беларуси Экономика IV Всебелорусское собрание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме