https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выручка ад рэалізацыі камп`ютарных праграм ПВТ Беларусі у студзені—верасні вырасла на 40 працэнтаў


Выручка ад рэалізацыі камп`ютарных праграм Парка высокіх тэхналогій у студзені—верасні 2010 года вырасла на 40 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2009 года. Аб выніках гаспадарчай дзейнасці ПВТ за 9 месяцаў 2010 года Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку 15 лістапада далажыў дырэктар адміністрацыі ПВТ Валерый Цапкала.
Кіраўніку дзяржавы даложана аб пазітыўнай дынаміцы развіцця ПВТ. Асноўная прадукцыя — амаль 80 працэнтаў, як гэта было і раней, накіроўваецца на экспарт. Расце і колькасць рабочых месц Парка высокіх тэхналогій: за 9 месяцаў іх створана больш як 800. Гэта высокакваліфікаваны інжынерны персанал, які забяспечвае рост экспарту распрацоўваемага праграмнага прадукту.

Дырэктар адміністрацыі ПВТ прывёў аб`ём экспарту камп`ютарных праграм: сёння ПВТ экспартуе ў 12 разоў больш, чым уся краіна ў 2005 годзе.

У адрозненне ад іншых краін СНД і Цэнтральна-Усходняй Еўропы, у Беларусі сапраўды ўзнікла індустрыя распрацоўкі камп`ютарных праграм: самастойная, незалежная, высокатэхналагічная, яна мае значны патэнцыял для таго, каб заняць дастойнае месца ў сусветным падзеле працы.

Паводле слоў Валерыя Цапкалы, асноўны сродак развіцця ПВТ — узаемадзеянне з сістэмай адукацыі і яе ўдасканаленне. На яго думку, сістэма адукацыі павінна ў большай ступені сёння падладжвацца пад патрэбы галін эканомікі Беларусі, асабліва высокатэхналагічных. Пры гэтым ПВТ арыентуецца на работу не толькі з вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Так, у пачатку лістапада быў зарэгістраваны адукацыйны цэнтр ПВТ, дзе будуць весціся перакваліфікацыя і навучанне людзей, якія жадаюць прыйсці на работу ў Парк высокіх тэхналогій.

У студзені 2011 года плануецца адкрыццё Беларуска-індыйскага адукацыйнага цэнтра, дзе таксама будзе весціся падрыхтоўка і павышэнне кваліфікацыі ІТ-спецыялістаў кампаній ПВТ, выкладчыкаў профільных тэхнічных ВНУ, навучанне менеджараў у сферы інфармацыйных тэхналогій для прадпрыемстваў.

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Звязда
 
Дата публикации:16.11.2010
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:4559
 
Ключевые слова:
Компьютерные программы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме