https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таргі на БВФБ: долар апусціўся на 4 капейкі


На таргах БВФБ 8 ліпеня беларускаму рублю ўдалося перапыніць серыю з сямі павышэнняў долара запар, але еўра сёння дасталася значна мацней. Кошт кошыка валют знізіўся на 0,15 % да мінімуму за 24 дні. За гэты тыдзень беларускі рубель падаражэў да валютнага кошыка на 4,90 %.
Што ні кажы, а зноў у нас арэлі. Курс долара ўпаў адразу на 0,0397 BYN да 2,6675 BYN / USD. За папярэднія сем дзён кошт долара падскочыў на 0,1851 BYN.

Курс еўра ўпаў адразу на 0,0515 BYN да 2,7060 BYN/EUR да мінімуму з пачатку месяца. Еўра таннее другі раз і губляе сумарна 0,0771 BYN.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0575 BYN да 4,3467 BYN / 100 RUB.

Дарэчы

Эксперты MUFG Bank лічаць вельмі верагодным зніжэнне курсу еўра ў адносінах да долара ніжэй парытэту (1:1) ужо ў трэцім квартале 2022 года, хоць і мяркуюць, што пасля трэцяга і чацвёртага кварталаў курс можа падняцца.

Кароткатэрміновы прагноз у дачыненні да паслаблення еўра эканамісты абгрунтавалі двума фактарамі. Па-першае, узмацненнем жорсткасці фінансавых умоў на рынках у сувязі з павышэннем ставак цэнтральных банкаў. Па-другое, рызыкамі для росту эканомікі ў еўразоне, звязаных з далейшым ростам цэн на газ.

Аналітыкі Commerzbank таксама лічаць, што ў выпадку крызісу з пастаўкамі газу курс еўрапейскай валюты можа апынуцца ніжэй парытэту. Яны лічаць, што гэтая праблема з’яўляецца спецыфічнай толькі для Еўропы, таму крызіс паўплывае толькі на еўра. У той жа час, у банку падкрэслілі, што ў яго асноўным сцэнары развіцця падзей у сусветнай эканоміцы ў Еўропе газавы крызіс не прагназуецца.

Сяргей Куркач
Звязда, 8 ліпеня 2022
 
Дата публикации:08.07.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:917
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме