https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Таргі на БВФБ: Долар і еўра «завіслі» на мінімуме, а расійскі рубель працягвае даражэць


Долар і еўра «завіслі» на мінімуме, а расійскі рубель працягвае даражэць. Расійскі рубель працягвае імкліва даражэць. Ён абнаўляе гістарычны максімум ужо шостыя таргі запар.
Асноўным драйверам яго руху ўверх з’яўляецца расійскі рубель. За апошнія два тыдні таргоў беларускаму рублю пакуль ні разу не ўдалося падаражэць да валютнага кошыка. З пачатку мая яго кошт вырас ужо на 4,85 %, а з пачатку года — на 9,04 %. Атрымліваецца, што больш за палову прыросту грашовай вагі кошыка валют прыйшлося на май.

Курс долара падрос на 0,0003 BYN да 2,4648 BYN / USD. Гэта ўсё той жа мінімум за 188 дзён з 17 лістапада мінулага года. За папярэднія тры дні таргоў кошт амерыканскай валюты абваліўся на 0,0550 BYN, а з пачатку мая — на 0,1623 BYN.

Курс еўра таксама нязначна падрос — на 0,0087 BYN да 2,6102 BYN / EUR і пакінуў мінімум за 10 дзён. За папярэднія тры гандлёвыя сесіі кошт еўравалюты ўпаў на 0,0472 BYN, а з пачатку месяца — на 0,01792 BYN.

Курс расійскага рубля падскочыў яшчэ на 0,0784 BYN да 4,2988 BYN / 100 RUB і ўжо шосты раз запар абнавіў абсалютны максімум. За апошнія 16 таргоў рэкорд абнаўляецца ўжо 11-ты раз. З пачатку мая сотня расійскіх рублёў падаражэла на 0,6488 BYN.

Адмовіцца ад узаемаразлікаў у доларах і еўра заклікаў член Калегіі (міністр) па інтэграцыі і макраэканоміцы Еўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Глазьеў. На яго думку, валюты краін ЕАЭС нічым не горшыя за заходнія валюты з пункту гледжання іх канвертавальнасці, больш за тое, нават лепшыя з улікам існуючых юрыдычных абмежаванняў на аперацыі ў доларах і еўра.

На думку міністра, нацыянальныя валюты большасці краін ЕАЭС падмацаваныя дадатнымі гандлёвымі балансамі, якія даюць фундаментальную аснову для ўстойлівасці валют.

Сяргей Куркач
Звязда, 24 траўня 2022
 
Дата публикации:24.05.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:910
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме