https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Перадумоў для ажыятажнага попыту няма ні па малочных, ні па мясных кансервах


Аб гэтым сказала ў час круглага стала "Задавальненне спажывецкага попыту на ўнутраным рынку Беларусі. Цэнавае рэгуляванне" намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення перапрацоўчай прамысловасці Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Марыя Клімава.
Паводле слоў Марыі Клімавай, забяспечваецца дадатная дынаміка вытворчасці. У лютым бягучага года тэмп росту перапрацоўкі малака склаў 102,5 працэнта, вытворчасці масла сметанковага - 102,6 працэнта, тлустых сыроў - 106 працэнтаў, у тым ліку цвёрдых і паўцвёрдых сыроў - 105 працэнтаў, мяккіх сыроў - 113 працэнтаў, натуральнамалочнай прадукцыі - 105,2 працэнта, тварагу - 106,5 працэнта.

"Малочныя кансервы ў апошнія два месяцы карысталіся павышаным попытам. Хачу запэўніць, што такой прадукцыі на складах дастаткова. Запасы дасягаюць больш як 40 працэнтаў ад месячнай патрэбнасці ўнутранага рынку, пры гэтым мы вырабляем у 4,5 раза больш, чым спажываем. Перадумоў для ажыятажнага попыту і панічнай куплі няма ні па малочных, ні па мясных кансервах", - сказала намеснік начальніка.

Наконт мясной прадукцыі таксама ідзе рост вытворчасці. У лютым мясакамбінаты сістэмы Мінсельгасхарча перапрацавалі 106,3 працэнта жывёлы да перыяду мінулага года. Тэмп росту вытворчасці мяса склаў 105 працэнтаў, у тым ліку значны рост па ялавічыне (111,6 працэнта), каўбасных вырабах (104,8 працэнта), мясных паўфабрыкатах (122 працэнты) і мясных кансервах (120 працэнтаў).

6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:473
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Продукты питания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме