https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белдзяржхарчпрам": цукру і солі хопіць усім, магутнасці нашых прадпрыемстваў перавышаюць патрэбнасці рынку


Начальнік упраўлення каардынацыі паставак тавараў на ўнутраны рынак і знешнегандлёвай дзейнасці канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ігар Груцо расказаў аб запасах на ўнутраным рынку цукру і солі падчас круглага стала "Задавальненне спажывецкага попыту на ўнутраным рынку Беларусі. Цэнавае рэгуляванне".
"Мы штогод вырабляем каля 500-600 тыс. т цукру. Максімальнае спажыванне ўнутры краіны складае 350 тыс. т. Усе размовы, што цукар заўтра-паслязаўтра можа закончыцца - ні чым не абгрунтаваныя. З самага пачатку ўраджаю мы робім прагноз, колькі цукру ў нас будзе, складаем пэўныя балансы сумесна з МАРГ, вызначаем, колькі цукру пойдзе ў гандаль, колькі на прамысловую перапрацоўку, а таксама бачым, які экспартны патэнцыял у нас ёсць", - сказаў Ігар Груцо.

Паводле яго слоў, краіна цалкам забяспечана айчынным цукрам. "У штодзённым рэжыме мы сочым за сітуацыяй па цукры. Хачу запэўніць, што па гэтай прадукцыі ніякіх праблем мы не бачым", - дадаў начальнік упраўлення.

Што датычыцца солі, то на ўнутраным рынку Беларусі 17-18 працэнтаў традыцыйна займала ўкраінская соль. "З-за апошніх падзей гэтыя працэнты рынку давялося замясціць. У нашай краіне два прадпрыемствы займаюцца вытворчасцю солі - "Беларуськалій" і "Мазырсоль". У прыватнасці, "Мазырсоль" штогод вырабляе каля 450 тыс. т солі, на ўнутраны рынак пастаўляецца амаль 151 тыс. т. Такім чынам, магутнасці толькі аднаго гэтага прадпрыемства ў тры разы перавышаюць патрэбнасці ўнутранага рынку, - расказаў эксперт. - Традыцыйна "Мазырсоль" было экспартна арыентаваным прадпрыемствам. Замясціць украінскую соль не ўяўляе праблемы. Таму запасіць соль на тыдні, месяцы наперад няма ніякай неабходнасці".

6 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.04.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:454
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Продукты питания Соль Сахар
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме