https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Маладзечна 7-гадовы школьнік угнаў самакат у 11-гадовага


У аператыўна-дзяжурную службу Маладзечанскага РАУС звярнулася 34-гадовая мясцовая жыхарка і паведаміла аб крадзяжы.
Заяўніца распавяла праваахоўнікам, што пакуль 11-гадовае дзіця было на трэніроўцы, невядомыя выкралі самакат яе сына з велапаркоўкі паблізу ад спартыўна-забаўляльнага цэнтра. Урон склаў 120 рублёў.

Як высветлілася, хлопчык пакінуў самакат непрышпіленым і пайшоў на дзве гадзіны гуляць у футбол, а калі вярнуўся, «жалезнага каня» на месцы не аказалася. У сітуацыі сталі разбірацца супрацоўнікі ІСН.

Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання, праваахоўнікі высветлілі, што да крадзяжу самаката датычыцца невядомы хлапчук.

Праз некаторы час ён быў устаноўлены — ім аказаўся 7-гадовы школьнік, ён займаецца плаваннем у тым жа спарткомплексе, паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў Маладзечанскага РАУС. Другакласнік раскаяўся ў зробленым і растлумачыў, што не ўтрымаўся ад спакусы і вырашыў узяць чужы самакат. Пакатаўшыся на ім па вуліцах горада, хлопчык пакінуў транспарт каля пад’езда свайго дома і пайшоў. Кінуты самакат крыху пазней знайшлі мясцовыя падлеткі і забралі, каб знайсці гаспадара. Праўда, пошукі былі нядоўгімі — за выкрадзеным сродкам перамяшчэння прыйшлі супрацоўнікі міліцыі. Двухколавы транспарт вярнулі законнаму ўладальніку.

Падчас разглядаў участковыя інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх абвінавацілі малалетняга падазраванага ў яшчэ адным эпізодзе крадзяжу — угнаны самакат хлапчук захоўваў у пад’ездзе. Супрацоўнікі аператыўна ўстанавілі яго гаспадароў і вярнулі ім самакат яшчэ да таго, як яны звярнуліся па дапамогу ў міліцыю.

Дзеянні шалапутнага другакласніка маглі быць кваліфікаваны як крадзеж, але ён яшчэ занадта малы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці. Аднак учынак хлопчыка не застанецца без увагі: апроч таго, што ўжо ў 7-гадовым узросце ён патрапіў на «аловак» інспекцыі па справах непаўналетніх, па месцы вучобы з ім будзе праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа.

Сяргей Расолька
Звязда, 6 красавіка 2022
 
Дата публикации:06.04.2022
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:413
 
Ключевые слова:
Маладзечна Криминал Милиция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме